Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2019 / 17:50 2

Мікрааўтобус ледзь не збіў жанчыну ў Гродне. Ёй моцна пашанцавала ВІДЭА

У Гродне кіроўца Ford Transit выратаваў жанчыне жыццё. Зараз у яе ёсць другі Дзень нараджэння — 26 сакавіка. Усю сітуацыю засняў чытач АўтаГродна Міхаіл.

— Гэта было сёння на скрыжаванні вуліц Соламавай і Суворава. Жанчына збіралася перайсці дарогу на чырвоны сігнал святлафора і паглядзела, што справа аўтамабіль праязджае скрыжаванне. Але ў левы бок яна нават не павярнула галаву! Так і пайшла, — кажа Міхаіл.

1 секунда прайшла паміж выхадам жанчыны на дарогу і тым момантам, калі міма яе праехаў Ford Transit. Кіроўца мікрааўтобуса паспеў пасігналіць жанчыне і ў гэта ж імгненне выціснуў педаль тормазу. Па дыме з пад колаў гэта выразна відаць.

Жанчына паспела адскочыць, кіроўца мікрааўтобуса выратаваў яе жыццё. Пешаход склала рукі, нібыта просячы прабачэння.

Агулам пешаход не дачакалася свайго зялёнага сігналу святлафора дванаццаць секунд.

1
Козік / адказаць
27.03.2019 / 00:42
Пашчасціла..  Звычайна сітуацыі з наездам на пешахода здараюцца на вуліцах, якія падзелены востравам "небяспекі".  Прайшоўшы на зялены сігнал светлафора першы адцінак вуліцы некаторыі з-за неўважлівасці ці задумлівасці працягваюць рухацца і праз другую палавіну вуліцы, хаця там гарыць чырвонае святло..  Апасля падзення акупацыйнага рэжыму трэба будзе наводзіць парадак у ДАІ..
2
AlesGut / адказаць
27.03.2019 / 09:35
Чым ён выратаваў ей жыцьцё, тым што ня зьбіў? Пасігналіць, каб пазьбегнуць ДТЗ, патрабуюць ПДР. Гляджу НН стварае герояў на роўным месцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31