Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2019 / 18:11 6

Дырэктара вясковай школы з Шаркаўшчыны падазраюць у сэксуальным гвалце над вучнямі: падрабязнасці

25 сакавіка затрымалі Яўгена Д., дырэктара вясковай школы з-пад Шаркаўшчыны.

59-гадовы Д. працаваў у школе ў вёсцы Станіславава. Педагагічны стаж — больш за 20 гадоў. Пачынаў фізруком, даслужыўся да дырэктара — пасаду кіраўніка школы заняў прыкладна 15 гадоў таму, кажуць мясцовыя.

Выкладаў Д. фізкультуру і чарчэнне.

У самой школе пацвярджаюць факт затрымання дырэктара, але каментаваць гісторыю адмаўляюцца.

Педагогі з суседніх вёсак кажуць, што Д. быў на добрым рахунку, ніякіх праблем ніколі не меў. Жыў у Шаркаўшчыне, у вёсцы толькі працаваў. Жанаты, мае дарослага сына. Жонка пенсіянерка, раней працавала ў райвыканкаме.

«Нядаўна, 23 сакавіка, Яўген пахаваў маці. Я яго бачыў на пахаванні, здаецца, ніякіх праблем не было», — распавёў «Нашай Ніве» брат дырэктара.

Але праз пару дзён Д. узялі пад варту. У Следчым камітэце пацвердзілі: мужчыну затрымалі 25 сакавіка. На яго завялі крымінальную справу, падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга.

Вядома, што пакуль пацярпелых двое. Гэта школьнікі, вучні Станіславаўскай школы.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», адзін з пацярпелых распавёў маці, што дырэктар яго некалькі разоў «мацаў» у кабінеце. Жанчына пайшла ў міліцыю.

Прычым, па словах школьніка, упершыню дырэктар пачаў заляцацца яшчэ калі хлопчык вучыўся ў 5—6-м класе. Затым на некалькі гадоў мужчына спыніўся, і вось нядаўна ўсё пачалося ізноў.

Праўда, у гэтую гісторыю некаторыя вяскоўцы адмаўляюцца верыць.

«Ён дырэктар ад бога. Я думаю, што гэта няпраўда, — кажа адна з жыхарак Станіславава, у той самай школе ў яе вучацца дзве дачкі. — Я сама не веру ў гэта».

Старэйшая дачка суразмоўцы вучыцца ў 9 класе. Яна таксама паўтарае за маці: «І я лічу, што гэта няпраўда. Ён быў нармальны дырэктар і нармальны настаўнік, заўсёды добра ставіўся, амаль не сварыўся».

Цяпер педагогу пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

nn.by

14
Кажан / адказаць
26.03.2019 / 18:37
Сівізна ў галаву чорт у рэбра. 
У адной са школаў Магілёва гэтым займаліся гісторык зь фізвыхавацелем. Усе вучні хлопчыкі ад 5 і да 11 клясы ведалі, што трэба зрабіць, каб быць на добрым рахунку ў гэтых выкладчыкаў. Йіх потым пасадзілі, але цяпер кажуць выпусьцілі ўмоўна-перадтэрмінова. Адседзелі яны троху больш за 4 гады кожных. Кажуць, што да вызваленьня спрычынілася моцнае пэдафільскае й геёўскае лёбі ў пэнітэцыярных ворганах МУС.
21
Чеснок / адказаць
26.03.2019 / 18:38
Богатая же фантазия у современных детей
5
Туш / адказаць
26.03.2019 / 18:44
Няхай следства высвятляе. Інакш на любое слова школьніка ці бацькоў, можна ў газеце артыкул пісаць. Розныя школьнікі і розныя бацькі бываюць, як і розныя настаўнікі. Мне падаецца, што такія артыкулы да прысуда суда ўвогуле распаўсюджваць няма сэнсу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31