Даслаць навіну
Знайсці
7
LitvinM / адказаць
06.08.2019 / 11:37
Як па мне, так першым здраднікам ен павінен называцца, ад яго гэта "інтэграцыя" пайшла ды й у галовах засела спярша да ляхаў, а потым да маскавітаў
2
Паляк з Польшчы / адказаць
06.08.2019 / 15:16
LitvinM, Цi Вы ведаеце, чаму Літва заключыла саюз з Польшчай? Таму што была небяспека для вас і для нас - тэўтонскі ордэн. Лёгка назваць каго-небудзь здраднікам. Не проста ўбачыць чыюсьці мудрасць і поўную палітычную карціну цэлай сітуацыі. Саюз існаваў і пазней, таму што з'явілася большая небяспека. Масква. Гэта была небяспека для ВКЛ, не для Польшчы. Калі б не было супрацоўніцтва, не было б i Грунвальда і Оршы. А ў XVI стагоддзі Літва можа быць заваявана Іванам Грозным.
0
Ulad / адказаць
06.08.2019 / 22:15
Паляк з Польшчы , Вы сьцвярджаеце, што затым "...з'явілася большая небяспека. Масква. Гэта была небяспека для ВКЛ, не для Польшчы." Чаму ж Вы ня кажаце пра такі ж расклад адносна Ордэну/Польшчы/ВКЛ, калі для Польскага каралеўства Ордэн быў большай небясьпекай, чымсьці для ВКЛ: захоп земляў, адсутнасьць караля,.. Згодзен, што Ўнія была ў пэўнай ступенні карысная абодвум дзяржавам, але большую карысьць (і палітычную, і эканамічную) з Уніі займела Польшч. Я таксама лічу Ягайлу адмоўным пэрсанажам нашай, ліцьвінскай (беларускай) гісторыі. Але ж я, адрозна Вам, не навязваю вам, палякам, нашых герояў. Кожны народ ацэньвае людзей па карысьці, якую той чалавек прынёс свайму народу, а не суседняму. Таму адныя лічаць Багуслава Радзівіла здраднікам, а другія - героем.
0
Паляк з Польшчы / адказаць
07.08.2019 / 16:10
Я напісаў так, таму што я ведаю, што тэўтоны нападалі i на Літву шмат разоў, асабліва на Жамойць, (а Літва ўжо мела iншыя праблемы, напрыклад з татарамі). Але не ведаю, для каго Ордэн быў большай небясьпекай, так магчыма, што вы тут маеце рацыю. Аднак y выпадку адносін паміж Польшчай i Масквай раней не было канфліктаў i небясьпекi, таму што не было спрэчных зямель. Так гэтыя дзве сітуацыі (Ордэн-Літва-Польшча і Масква-Літва-Польшча) былі розныя. Пазней, у наступныя стагоддзі, Польшча ўдзельнічала ў шматлікіх войнах на ўсходзе, a у канцы яна страціла незалежнасць галоўным чынам з-за Расіі. Карысьць з Уніі быўа высокая, але i кошт был вельмі высокi. Гэты кошт з'яўляецца карысцaй для Літвы. Кожны народ ацэньвае гісторыю як хоча. Палякі часта ідэалізуюць унію, але беларусы часта ігнаруюць пазітывы і яны глядзяць на саюз зусім інакш, чым літоўская шляхта у мінулыя стагоддзі. Ніхто нічога не павінен навязваць, але можна абмяркоўваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера