Знайсці
26.03.2019 / 10:062РусŁacБел

У Налібоцкай пушчы выпусцяць 50 галандскіх дзікіх коней

Беларусь і Нідэрланды наладзяць узаемадзеянне ў прыродаахоўнай сферы. Першым праектам можа стаць перадача дзікіх коней пароды Конік ландшафтнаму заказніку «Налібоцкі».

Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра супрацоўніцтва ў галіне найноўшай прыродаахоўнай канцэпцыі — рэвайлдынгу. Яна мае на ўвазе вяртанне буйных жывёл у месцы іх спрадвечнага арэалу.

Першымі такімі жывёламі стануць дзікія коні пароды Konik. Нідэрланды плануюць перадаць Беларусі больш за 50 асобін гэтага віда.

На гэты момант бакі рыхтуюць усе неабходныя дакументы. Чакаецца, што жывёлы прыбудуць у Беларусь у пачатку лета, пасля чаго пачнецца іх адаптацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031