Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2019 / 09:06 8

Дзень Волі ў Глыбокім фільмавалі чатыры спецслужбісты ФОТА

25 сакавіка і ў Глыбокім адзначылі Дзень Волі. Сабралася рэкордная для Глыбокага колькасць - больш за дзесяць чалавек.

Святкаванне прайшло ў традыцыйным, заведзеным з 2013 года, фармаце - удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка прэм'еру БНР Вацлаву Ластоўскаму, мемарыяльнай шыльды ў гонар стваральніка бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага, і магілы сябра Саюза беларускіх патрыётаў (арганізацыі, якая існавала ў Глыбокім і Паставах і разгромленая органамі МГБ у 1947-м) Альбэрта Бацяноўскага.

Каля шыльды Дуж-Душэўскага і над магілай Бацяноўскага быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.

Міліцыя не перашкаджала, але ўпершыню акцыю фільмавалі на камеры чатыры службоўцы з мясцовых аддзелаў міліцыі і КДБ.

* * *

Дзень Волі ў Глыбокім пачалі адзначаць у 90-я. У 1996 годзе ў гэты дзень быў арганізаваны пікет на прыступках райвыканкама. Да 2003 года акцыі ладзіліся штогод. Потым быў перапынак да 2013 года, калі грамадскія актывісты пачалі адзначаць гэты дзень ускладаннем кветак да ўсталяваных помнікаў дзеячам БНР.

Кастусь Шыталь, facebook.com

1
Юзік Крулеўскі / адказаць
26.03.2019 / 15:03
Вось гэтых “філмавальшчыкаў” 25 сакавіка 1994 года хіба і ў зародку не было – калі пачалася традыцыя адзначаць угодкі БНР ў Глыбокім. Магчыма, памыляюся, былі – смакталі матчыну сіську і поўзалі пад зэдлік. А сёння фільмуюць!
Тут можна доктарскую дысэртацыю пісаць, як за 25 гадоў -- за адно пакаленне --дэградавала беларуская міліцыя. Раней усё было прыстойна – прыязджалі на пікет галоўны ідэёлаг і мясцовы чэкіст. Ніхто не туляўся гародамі і садамі як цяпер, ніхто мардуленцыі не адварочваў!  Ідэолаг і чэкіст падыходзілі да пікетоўцаў і з кожным віталіся за руку, а потым сумеснае фота на памяць (а раптам улада зменіцца). Воддаль стаялі міліцэйскія “Жыгулі”, дзе сядзела два міліцыянты. Іх прысылаў маёр, які праводзіў інструктаж з заяўнікам мерапрыемства: “Глядзіце там, маўляў, нічога благога не рабіце, а каб камуністы вас не пабілі – будзе міліцэйскі пост”.
Вось для чаго гэтыя маладзёны, якія і сёння ў шэрагах БРСМ,  а цяпер “людзі ў цывільным”, фільмуюць? Для новых гаспадароў, якія гіпатэтычна прыйдуць з Усходу? Іншага тлумачэння ня знойдзеш  для горада ў 18 тыс. насельніцтва, дзе кожны цябе ведае ў твар як сабаку аблупленага.
1
Ян Севярын Бакей / адказаць
26.03.2019 / 17:15
 а што тут новага? у Лідзе гэтыя "апэратары ў цывільным" ўжо настолькі сталі "элементам інтэр'ера", што калі іх раптам ня будзе, мы пачнём няўцямна азірацца - маўляў, што гэта зь імі, жывот прыхваціла ці зубкі рэжуцца, тэмпература...
0
Эхо / адказаць
26.03.2019 / 18:01
Налоги, налоги, налоги... А, пардон, это три. ...налоги. Вот теперь - правильно!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31