Даслаць навіну
Знайсці
25.03.2019 / 20:20 7

З-за картэжу Лукашэнкі на мяжы Магілёўскай вобласці двойчы спынялі цягнік з пасажырамі. Людзі спазніліся на працу

25 сакавіка дызель-поезд Ворша-Магілёў адпраўленнем у 8:55 быў двойчы спынены па шляху і прыйшоў на канчатковую станцыю з паўгадзінным спазненнем. Меркаваная прычына — Аляксандр Лукашэнка прыехаў на малую радзіму, піша mspring.online.

Павялічыць выяву

Першы прыпынак прыгараднага дызеля адбыўся пасля адпраўлення з пункта Прокшына. Не даязджаючы да Александрыі, машыніст спыніў састаў і абвясціў па гучнай сувязі, што цягнік будзе стаяць «па тэхнічных прычынах».

Праваднікі адразу ж адправіліся па вагонах з пытаннем, ці няма ў каго-небудзь з пасажыраў квіткоў з перасадкай, што выклікала некаторую нервовасць — колькі будзе стаяць цягнік, ніхто не ведаў.

Такіх не аказалася, затое было з дзясятак чалавек, якія спяшаліся на працу ў Магілёў і дзяўчына, якая спазнялася ў падарожжа на асабістым транспарце — у выніку, не дачакаўшыся яе, машына з’ехала з магілёўскага вакзала.

Пасажыры хутка нагрэтых на сонцы вагонаў паспрабавалі высветліць прычыны затрымкі. Але на ўсе іх пытанні супрацоўнікі чыгункі адказвалі маўчаннем. Праз пятнаццаць хвілін цягнік рушыў. Аднак даехаць атрымалася толькі да Копысі.

Там, з такім жа папярэджаннем машыніста па гучнай сувязі, састаў ізноў заціх. Што цікавае, таксама зацягнулася стаянка і дызеля, які рухаўся ў процілеглым кірунку — на Воршу.

Аднак мясцовыя жыхары, якія зайшлі ў вагон, хутка растлумачылі прычыну такіх паводзін чыгуначнікаў — ніякіх тэхнічных прычын няма, проста прэзідэнт ездзіць з картэжам па наваколлі. Саставы спыняюць, як меру засцярогі.

У Магілёў састаў, абавязаны быць да 10:42 па раскладзе, прыбыў толькі ў 11:13. Грамадзянам, якія спазніліся на працу, неафіцыйна супрацоўнікі чыгункі раілі патлумачыць затрымку картэжам прэзідэнта, бо «усе ўсё зразумеюць».

10
Зьмiцер / адказаць
26.03.2019 / 08:11
Спадар Грязный Гарри,як мяркуеце, ці варта ў Баранавічах перайменаваць плошчу Леніна ў плошчу Навадворскай? Упэўнены - мясцовыя жыхары будуць усе як адзін - за.
0
Железный Дровосек / адказаць
26.03.2019 / 13:42
он все время забывает о том,что он простой чиновник.И никак иначе.Только неразвитый человек может думать иначе.А чтобы это понять - можно взглянуть на Данию,например.А можно и не глядеть,а до самой смерти оставаться недоразвитой ,неповзрослевшей личностью,а таких - большая часть неселения,к сожалению.
1
Зьмiцер / адказаць
26.03.2019 / 15:41
Адзін ангельскі гісторык слушна заўважыў, што ўлада разбэшчвае.  А яшчэ яна, як правіла, выяўляе шмат непрывабнага ў асобе - хібы выхавання чалавека, асаблівасьці яго сумлення et cetera. Ні самі ведаеце хто, ні яго бюракратычная хэўра не прыляцелі сюды з Марсу. Усе яны тутэйшыя, гэдак жа, як і прадстаўнікі гэдак званай "апазіцыі". Апошнія акрамя майстэрства падсмоктвання грантаў нічым асаблівым сябе не выявілі. Прыдзі яны да ўлады, мо разтрыбушылі б ўсё яшчэ шустрэй. Такія вось Сцыла ды Харыбда беларускае палітычнае рэчаіснасці. Куды ні ткніся - ўсюды опа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30