Даслаць навіну
Знайсці
25.03.2019 / 18:28 38

Вольскага, Варашкевіча, Вайцюшкевіча і Аракеляна затрымалі за спробу зладзіць вулічны канцэрт

У 21:00 музыканты былі вызваленыя. На іх склалі пратаколы.

***

Павялічыць выяву

Лявона Вольскага і яго жонку вядуць у аўтазак.

Вядомыя беларускія музыкі — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян — збіраліся павіншаваць мінчукоў з Днём Волі вулічным канцэртам. Іх затрымалі, як толькі яны дасталі музычныя інструменты. Яшчэ 10 чалавек былі затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы за спробу зладзіць шэсце да будынка, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Як толькі Лявон Вольскі прыйшоў на месца сустрэчы, да яго падышоў міліцыянт і папярэдзіў, што канцэрт будзе расцэнены як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Музыкі сталі раіцца, што ім рабіць, але рашэнне ім прыняць не далі. Праз некалькі хвілін пад'ехаў аўтобус з міліцыянтамі. Кіраўнік міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска запатрабаваў, каб музыканты прайшлі ў аўтобус. Яны затрыманыя «для высвятлення асобы».

Павялічыць выяву

Фота: Tut.by.

Павялічыць выяву

У міліцыю трапілі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, а таксама некалькі суправаджаючых іх асобаў.

Варта адзначыць, што дзясяткі мінчукоў, што сабраліся на скрыжаванні, адрэагавалі на затрыманне выкананнем песень. Яны заспявалі «Тры чарапахі», «Простыя словы» і «Надзеньку».

На папярэджанні міліцыі «Паважаныя грамадзяне! Правядзенне мерапрыемства не дазволена. Просім вас разысціся» людзі адрэагавалі выгукамі «Ганьба» і выкананнем беларускай народнай песні «Купалінка».

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павел Аракелян.

Павялічыць выяву

Аўтобус, на якім забралі затрыманых.

Павялічыць выяву

На імправізаваны канцэрт прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

Вядомыя музыкі Беларусі меліся павіншаваць мінчукоў з Днём Волі спантанным канцэртам проста на вуліцах Мінска. Яны планавалі пачаць святочны музычны джэм а 18:30 на пешаходным скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская, дзе часта спяваюць вулічныя музыкі.

0
Nokia / адказаць
26.03.2019 / 09:11
Мяккая беларусізацыя кажаце ?)
1
Tuteishi / адказаць
26.03.2019 / 14:31
Nokia, на словах толькi. Каб перацягнуць некалькi адсоткау даверлiвых выбаршчыкау.
0
Стрэмка / адказаць
27.03.2019 / 17:46
Апошнія падзеі у гонар дня волі паказалі, што неякай адлігі ці Беларусізацыі не будзе. Не тыя галовы пры уладзе. Людзі ў пагонах выконваюць загады. Але як можна служыць там, дзе ствараюць такія дурацкя загады і падганяюць пад іх законы хіба вам не брыдка. Пакуль не зламаць усю сыстэму лепш жыць не станем.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30