Даслаць навіну
Знайсці
25.03.2019 / 21:35 18

Мадэль плюс-сайз Яўгенія Цюленева абураная: яе не пусцілі ў кавярню з сабакам

«У піцэрыі на Кастрычніцкай нам сказалі: «З сабакамі, на жаль, нельга». І гэта быў першы раз, калі нам адмовілі!», — расказвае Яўгенія Цюленева.

Сабака ў Яўгеніі пароды грыфон, ён маленькі. І калі суправаджае гаспадыню, заўсёды сядзіць на руках.

Павялічыць выяву

«Я заўсёды звяртаю ўвагу на тое, ці вісіць пры ўваходзе ў кавярню таблічка: «З сабакамі забаронена», — працягвае Яўгенія, — і нават, калі знак вісіць, з сабакам на руках мяне пускалі. У некаторых кавярнях нават міску для яго ставяць».

Гэту гісторыю Яўгенія Цюленева выклала ў фэйсбук, дзе пачалося абмеркаванне, ці варта ўсё ж браць з сабой сабак.

У беларускім заканадаўстве няма наўпроставай забароны прыходзіць у кавярні са сваімі гадаванцамі. Гэтыя правіла звычайна вызначаюць непасрэдна ў саміх кавярнях.

«У Мінску насамрэч шмат так званых dog-friendly ўстаноў. Так што гэта не праблема. Я толькі не разумею, чым маленькі сабака можа перашкодзіць?» — пытаецца Яўгенія Цюленева.

Апытанка

Наталля Тур

1
хамса / адказаць
26.03.2019 / 20:20
ёсць у нас суседзі на працы.. рэкламнае агенцтва новага пакалення - ну нешта такое ў іх на дзявярах напісана.. ходзяць там такія піжоны ў кароткіх штанішках тыпу нашага Максіка Дызайнера.. а адна дама ходзіць (на працу!) з сабачкам.. прычым сабачка гэты зусім нейкі дурны-дурны.. для пакаёвых гэта, відаць, звычайная справа) і гаўкае, і вырываецца.. забягае ў нашы памяшканні (у іншую арганізацыю).. а днямі зусім ужо было.. чуем гвалт.. як высветлілася.. забег чарговы раз да нашых і на**аў.. гэта нармальна?
2
хамса / адказаць
26.03.2019 / 22:06
сабакам і пышным мадэлям у рэстаране рабіць няма чаго) калі пра мадэль з'едлівы жарт.. то з сабакам строга.. сабака (нават самы дагледжаны) - гэта паразіты.. гаспадары сабак перыядычна даюць ім і прапіваюць самі спецыльныя прэпараты.. знаходжанне жывёлы (любой) у месцы грамадскага харчавання - парушэнне санітарных норм
2
жыхар Менску / адказаць
03.04.2019 / 11:14
не чакаў такіх неадэкватных вынікаў апытання, беларусы расчароўваюць... зганяйце ў нармальныя краіны, гэта даўно ўжо норма! будзьце дабрэйшымі і любіце іншых істот - тым больш што яны разумнейшыя за шмат якіх людзей :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30