Знайсці
25.03.2019 / 16:292РусŁacБел

На Аршанскім інструментальным заводзе плацілі завышаныя заробкі. Распачалі крымінальныя справы

Кіраўнікам, спецыялістам і служачым ААТ «Аршанскі інструментальны завод» на працягу трох гадоў плацілі завышаны заробак, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Прадпрыемству нанесены ўрон на суму звыш 265 тысяч рублёў.

У 2015-2017 гадах заработная плата на інструментальным заводзе выплачвалася несвоечасова. Каб утаіць гэты факт, кіраўнікі прадпрыемства, якія працавалі ў тыя гады, уносілі ў справаздачы недакладныя звесткі. Так, у адпаведнасці з заканадаўствам памер зарплаты радавых работнікаў пры яе несвоечасовай выплаце захоўваецца ў ранейшым памеры, а зарплата кiраўнiкоў, спецыялiстаў i служачых пры гэтым павінна разлічвацца, зыходзячы з тарыфнай стаўкi першага разраду, устаноўленай для работнікаў бюджэтнай сферы. Паколькі тарыфная стаўка была значна ніжэйшай за тую, што дзейнічала на прадпрыемстве, гэта выклікала значнае зніжэнне памеру зарплаты кіраўнікоў. Каб гэтага пазбегнуць, кіраўнікі інструментальнага завода давалі незаконныя ўказанні аб выплаце заработнай платы ў завышаных памерах для кіраўнікоў, спецыялістаў і служачых.

Супраць двух былых кіраўнікоў інструментальнага завода распачатыя крымінальныя справы па ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і ч.2 арт.427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса. Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930