Даслаць навіну
Знайсці
25.03.2019 / 14:34 32

Канапацкая прапанавала паставіць кропку ў гісторыі з Саюзнай дзяржавай праз рэферэндум

Павялічыць выяву

Брацкім народам Беларусі і Расіі Саюзная дзяржава як палітычны праект не трэба. І, магчыма, прыйшоў час паставіць кропку ў гісторыі з Саюзнай дзяржавай праз рэферэндум. Пра гэта ў сябе ў фэйсбуку напісала дэпутат Ганна Канапацкая.

«Праект Саюзнай дзяржавы за 20 гадоў так і застаўся мёртванароджаным дзіцем. Першапачаткова яго ў сваіх палітычных мэтах выкарыстаў прэзідэнт Беларусі. Затым аб Саюзнай дзяржаве ўспаміналі хіба што 2 красавіка, і тое даволі вузкае кола людзей. Праект існаваў толькі на паперы і ў частцы створаных фармальных органаў. І вось сёння ў палітычных мэтах яго пачалі выкарыстоўваць расійскія палітыкі, прычым фактычна з пагрозамі эканамічнага ціску на нашу краіну», — піша яна. 

«Брацкім народам Беларусі і Расіі Саюзная дзяржава як палітычны праект не трэба. А для эканамічнай інтэграцыі з Расеяй, у падтрымку якой на першым беларускім рэферэндуме выказалася больш за 83% грамадзян нашай краіны, і існуе ЕАЭС», — адзначае дэпутат.

«Магчыма, прыйшоў час паставіць кропку ў гісторыі з Саюзнай дзяржавай, каб назаўсёды спыніць, у тым ліку шэраг скандалаў і ўзаемных папрокаў па пытаннях інтэграцыі паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі, якія зноў пачалі публічна гучаць з канца мінулага года. Зрабіць гэта можна толькі праз рэферэндум, які могуць ініцыяваць або 450.000 беларусаў, або Нацыянальны сход, або прэзідэнт. падтрымліваеце вы такую ​​ініцыятыву?», — пытаецца Ганна Канапацкая.

0
Заходнік / адказаць
26.03.2019 / 10:06
Кропку паставіць трэба, але не праз ярмошынскі рэферэндум, а праз закрыцце межаў з краінай-акупантам, і ўсенародны супраціў паўзучай акупацыі.
0
Яугенi / адказаць
26.03.2019 / 10:09
Смело и справедливо-но власть не откажется от своей жвачки\ лапши\ да и "старший братан" будет не в восторге. А если и сделают референдум то 90 % нарисую "за"
0
Грамазека / адказаць
26.03.2019 / 10:09
Там людзи палучку атрымливаюць за месяц, як тры калгасника за 10 год. И куды ж яны пойдуць, недзе ж трэба будзе прыстроиць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30