Знайсці
25.03.2019 / 14:20РусŁacБел

Рыхтуецца да друку дапоўненае шматмоўнае выданне санетаў Купалы

Ужо аднойчы цыкл санетаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы выходзіў калектыўным зборнікам на мовах народаў свету. Тады ўкладальнікамі кнігі сталі доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша і ўнучатая пляменніца Янкі Купалы Жанна Дапкюнас, якая ў той час працавала дырэктарам музея Песняра. Зараз, як нам паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, рыхтуецца новае выданне. Піша «Звязда». 

Расказвае дырэктар музея Алена Ляшковіч:

Фота Андрэя Сазонава

Фота Андрэя Сазонава

— Спадчына класіка беларускай літаратуры хвалюе паэтаў, перакладчыкаў розных краін. Шмат хто лічыць за гонар прычыніцца да перакладу вялікай паэзіі вялікага творцы. У музея наладжаны добрыя міжнародныя стасункі. На нашу пляцоўку прыходзяць дыпламаты, прыязджаюць госці з розных краін. Мы самі едзем з выстаўкамі ў розныя куточкі свету. І як вынік — розныя творчыя, грамадскія праекты. Усё гэта мы робім і дзеля Купалы, і дзеля пашырэння ведаў пра Беларусь у свеце.

Вось і зараз для выдавецтва «Мастацкая літаратура» збіраем адмысловую кнігу — новае выданне зборніка «Санеты» на мовах свету».

— Пераклады на якія мовы ўжо зараз знаходзяцца ў партфелі творчага праекта?

— На армянскую. Перакладчыкі — Сірануш Алексанян, Ані Пашаян. На грузінскую пераклаў Аляксандр Элердашвілі. На літоўскую — Эвалдас Ігнатавічус. На мангольскую — Галаарыд Бадам-Ачыр. На рускую — Максім Замшаў, галоўны рэдактар «Литературной газеты».

— Дарэчы, пераклад на рускую быў прэзентаваны падчас правядзення XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў лютым.

— Так, і мы былі рады, што Купала, вобразна кажучы, прысутнічаў на кніжным форуме. Максім Замшаў удзельнічаў і ў лютаўскім міжнародным сімпозіуме. І другія перакладчыкі прычыніліся да «Санетаў» праз удзел і ў выстаўцы, і ў сімпозіуме. Мы ўдзячны Міністэрству інфармацыі за такое арганізацыйнае спрыянне гэтаму праекту, за наладжванне сувязяў многіх нацыянальных літаратур свету і з Купалаўскім музеем…

А што да перакладаў, то «Санеты» на свае родныя мовы пераўвасобілі яшчэ і сербская перакладчыца Даяна Лазарэвіч, славацкі паэт Яраслаў Рэзнік, чачэнскі майстар вершаскладання Адам Ахматукаеў, народны паэт Чувашыі Валеры Тургай, шорская паэтэса Любоў Арбачакава. Зараз вось адправілі тэкст, падрадковыя пераклады санетаў нагайскаму паэту Анварбеку Култаеву і табасаранскай паэтэсе Сувайнат Кюрэбекавай. Так што, спадзяюся, зборнік перакладаў будзе досыць унушальным і істотна дапоўніць ужо тую кнігу перакладаў «Санетаў», якую некалі выдавалі ў Беларусі.

— Калі пабачыць свет зборнік перакладаў?

— У «Мастацкай літаратуры» паабяцалі, што кніга выйдзе да Дня беларускага пісьменства, які сёлета адбудзецца ў Слоніме.

Мікола Берлеж, «Звязда»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930