Знайсці
25.03.2019 / 12:444РусŁacБел

Убачыўшы міліцыю, рабаўнік пачаў піць алкаголь яшчэ хутчэй — ды так, што ледзь не памёр

У Клімавічах 50-гадовы мужчына здзейсніў не самае ўдалае злачынства ў сваім жыцці, піша mogilev.online.

Ноччу 21 сакавіка ў Клімавіцкі аддзел Дэпартамента аховы паступіла паведамленне, што ў краме раённага спажывецкага таварыства спрацавала ахоўная сігналізацыя.

На месца прыбыў нарад з сабакам. Адна з шыбаў была разбіта, а ў гандлёвай зале знайшоўся моцна п'яны мужчына.

Відаць, мэтай рабаўніка было скрасці з крамы спіртное. Убачыўшы, што міліцыя ўжо на месцы, мужчына не стаў мяняць сваіх планаў і аператыўна пачаў выпіваць і закусваць, паведамляюць у дэпартаменце аховы.

На жаль, спехам выпіты алкаголь негатыўна адбіўся на здароўе чалавека, і ён на машыне «хуткай дапамогі» быў дастаўлены ў рэанімацыю з дыягназам «вострае алкагольнае атручванне».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера