Знайсці
25.03.2019 / 12:412РусŁacБел

У Мінскметрабудзе на свой дзень нараджэння скончыў жыццё самагубствам рабочы

У будаўніча-мантажным упраўленні №1 Мінскметрабуда ўчыніў самагубства 24-гадовы рабочы. Ён павесіўся ў будынку на вуліцы Ракаўскай, дзе знаходзіцца арганізацыя. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі Мінскметрабуда.

«Павесіўся на свой дзень нараджэння, — распавялі Еўрарадыё рабочыя «Мінскметрабуд». — З-за дзяўчыны. Гэта шабашнік, не мінчанін. Сімпатычны, высокі хлопец. Сышоў з начной змены, схадзіў у душ, памыўся. Узяў кабель і на чацвёртым паверсе павесіўся».

У сталіцу іншагародні хлопец прыехаў працаваць зваршчыкам.

У Следчым камітэце Еўрарадыё паведамілі, што выпадак меў месца, па яго факце праводзілася праверка. На думку следчых, у смерці хлопца няма крыміналу.

«Была праверка па факце смерці маладога чалавека, — распавяла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. — Следчыя звяртаюць увагу, што любыя падрабязнасці не падлягаюць агучванню, бо ў смерці няма крымінальнага складу. Гэта не звязана ні з працай, ні з сям’ёй. Прычына асабістая».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера