Знайсці
25.03.2019 / 12:113РусŁacБел

Рэчыцкі Робін Гуд раздаў дзецям жуйкі з выкрадзенага ў краме апарата

Фота абласной міліцыі

Аператыўнікі крымінальнага вышуку знайшлі жыхара Рэчыцы, які выкраў апарат з жавальнымі гумкамі з тамбура крамы, паведамляе абласная міліцыя.

Пра тое, што прапаў гандлёвы апарат, у аператыўна-дзяжурную службу Рэчыцкага РАУС паведаміў індывідуальны прадпрымальнік. «Аператыўнікі крымінальнага вышуку Рэчыцкага РАУС праверылі запісы камер відэаназірання і ўсталявалі, што крадзеж здзейсніў непрацуючы раней судзімы за захоўванне наркотыкаў 32-гадовы мясцовы жыхар», - распавялі ва УУС.

Мужчына разбіў апарат, выцягнуў грошы і жавальныя гумкі, а затым утапіў яго ў рацэ. Жуйкі раздаў дзецям на вуліцы, а грошы прапіў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера