Знайсці
25.03.2019 / 09:451РусŁacБел

Нетаньяху прыгразіў сілай у адказ на ракетны абстрэл Ізраіля

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў сілай адказаць на ракетны абстрэл Ізраіля з боку сектара Газа. Яго словы перадае The Times of Israel.

«Гэта злачынная атака супраць Ізраіля», - сказаў ён.

Палітык таксама заявіў аб скарачэнні візіту ў ЗША ў сувязі з тым, што адбылося. «Праз некалькі гадзін я сустрэнуся з прэзідэнтам Трампам і неадкладна вярнуся ў Ізраіль», - сказаў Нетаньяху. Яго візіт у Вашынгтон пачаўся 25 сакавіка.

Некалькі ізраільцян пацярпелі ў выніку трапляння ракеты ў жылы дом у селішчы Мішмет.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера