Даслаць навіну
Знайсці
25.03.2019 / 07:41 17

Дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась: Мы павінны культываваць беларускую мову, рабіць яе моднай

Павялічыць выяву

Станіслаў Зась, фота Дзмітрыя Брушко

Пра гэта дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась сказаў у інтэрв'ю Tut.by.

«Трэба прызнаць, што нацыянальная мова — адна з асноў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі любога народа. Калі мы гаворым аб абароне сваёй ідэнтычнасці, мы павінны культываваць адну з яе асноў — мову. Культываваць, прапагандаваць, ужываць — пра гэта размова ідзе.

Вядома, няправільна весці размову пра тое, што мы цяпер будзем насаджаць беларускую мову. Але рабіць так, каб яна была папулярнай, моднай, асабліва сярод моладзі. Дарэчы, цяпер, радасна, наша моладзь пачынае паварочвацца да беларускай мовы і выкарыстоўваць яе ў гутарцы. І гэты шлях трэба прайсці, каб мы ўмацоўваліся як нацыя і як народ.

— Вам могуць запярэчыць, што ва Украіне ўзяліся за развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці і гэта прывяло да напружанасці як унутры краіны, так і па-за ёй. Пасля ўключэння гэтага ў Канцэпцыю, што беларуская ўлада цяпер не пабаіцца зрабіць у гэтым кірунку?

- Не пабаіцца папулярызаваць сваю мову. Не рэсурсам нейкім адміністрацыйным, абавязваючым або працісківаючы. Трэба стымуляваць, заахвочваць, ствараць умовы, каб прымяненне мовы пашыралася.

- Нейкія ідэі мер у вас ёсць? Напрыклад, пашырэнне адукацыі на беларускай мове было б правільнай мерай?

- Напэўна так. Але такія рэчы павінны рабіцца з улікам рэальных патрэб нашых людзей. Калі мы будзем заахвочваць і культываваць моду на беларускую мову, тады і запыт на адукацыю, дзелавыя зносіны будуць.

1
Яўген_2020 / адказаць
25.03.2019 / 11:32
Законы рэспубліканскія, абластныя, районныя, розныя інструкцыі (правілы праезду на транспарце і г.д.) выдаюцца амаль у 100% толькі па-руску. Захочаш выкарыстаць беларускі варыянт, а яго не існуе! Тут дзяржава і мае паклапаціцца, каб яе законы выдаваліся НА ЎСІХ дзяржаўных мовах. 

Ды й вывесіць законы ў адкрыты доступ варта. Як тое яшчэ вавілонскі цар Хамурапі зрабіў! 
4
Яугенi / адказаць
25.03.2019 / 11:32
Что за идиотизм- как можно насаждать родну мову- это равносильно тому что ребенка надо заставлять маму называть мамой. Зась наверное ни когда не был в Украине-любой украинец владеет как русским  так и украинским яэыками а вся государственная документация на украинском языке- все выступления политиков и чиновников на украинском языке..И пока такие Заси начнут культивировать моду на белорускую мову-не станет Беларуси-потому что это происки россии-ей не нужно чтобы Беларусь имела свой родной язык
0
Па-коласаўску мудры / адказаць
25.03.2019 / 19:31
Не прайшло і дваццаці гадоў, як у адміністрацыі зразумелі тое, што дваццаць гадоў назад забаранялі...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30