Даслаць навіну
Знайсці
24.03.2019 / 22:03 27

Пасля затрымання Дашкевіча яго цяжарная жонка засталася адна з дваімі малымі дзецьмі

Павялічыць выяву

У няпростай сітуацыі апынулася мінчанка Наста Дашкевіч пасля затрымання яе мужа, Змітра. Яна на трэцім трыместры цяжарнасці, вось-вось мае нарадзіцца дачка. І пры гэтым яна засталася адна з дваімі малымі дзецьмі.

Прадпрымальнікі і грамадскія лідары Дашкевічы гадуюць Мару, якой 4 гады і 9 месяцаў, і Давыда, якому 3 гады. Іх фірма па вырабе мэблі «Цесляры» была адным з галоўных фундатараў канцэрта на 100-годдзе БНР і вырабіла 70 крыжоў для мемарыялу ў Курапатах.

Насце цяпер дапамагае бацька, яе мама памерла, як і мама Змітра. Дзеці Дашкевічаў ужо ходзяць у садок. Дакладней, ездзяць: найбліжэйшы беларускамоўны садок знаходзіцца прыкладна за 10 кіламетраў ад месца іх жыхарства.

Змітра Дашкевіча затрымалі, пасля таго як на канцэрце на Дзень Волі, які прайшоў каля кінатэатра «Кіеў», ён выступіў з рэзкай прамовай. Ён з'едліва павіншаваў са святам нават душыцеляў свабоды і ворагаў незалежнасці. Ён таксама нагадаў пра злачынствы савецкага рэжыму.

«Гэта свята нават для іх — непрыхільнікаў пераменаў, — сказаў ён. — Гэта свята і для шунявак, і для «іхтамнетаў», і для прапагандыстаў, і нават для самазванца, — сказаў ён. — Бо каб не 25 Сакавіка і Незалежнасць, дзе б яны былі? У «Трэцім Рыме», у Маскве, у Мардоры?»

Далей Дашкевіч нагадаў, што большасць палітычных дзеячаў, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, былі забітыя камуністычным рэжымам. «Сёння гэтая нявінная кроў крычыць у Курапатах, дзе ламаюць крыжы, псуюць помнікі», — заявіў ён. 

Дашкевіч прапанаваў узняць рукі тым, хто за апошні месяц быў у Курапатах. Паднялі рукі толькі некалькі чалавек. «Гэта ганьба ўсяго патрыятычнага руху, гэта наш боль», канстатаваў актывіст. Ён заклікаў усіх хадзіць у Курапаты.

«Голас крыві брата майго крычыць з зямлі», — нагадаў ён гэтыя словы з Бібліі пра гісторыю Каіна і Авеля.

Пасля 22:00 стала вядома, што Зміцер у Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна і, імаверна, у панядзелак будзе суд у Цэнтральным раёне (Кірава, 21).

Права на свабоду слова і свабоду сходу ў Беларусі моцна абмежаванае, хоць фармальна гарантуецца Канстытуцыяй.

Сяргей Гезгала; фота са старонкі Змітра Дашкевіча ў фэйсбуку

0
Driver / адказаць
25.03.2019 / 20:05
НН, Чаму ў гэтым артыкуле няма пераходу на папярэдні: "Змітра Дашкевіча затрымалі пасля рэзкай прамовы на Дні Волі"???Абодва пра адно і тое, але, так, у гэтага назва больш гучная. Чапляе лепей? Пайграем на эмоцыях? Або ў тым каментары няўдала пайшлі?..<Рэд. Выдалена
3
Ляксандра / адказаць
26.03.2019 / 18:35
Звыклы беларус,Я так и не понял:каким образом я "выслуживаюсь"?Что истинную правду сказал?Так 16 человек меня поддержало.А что правда глаза колет?Так не надо сопливыми быть,а уметь подумать.
2
хамса / адказаць
03.04.2019 / 21:24
а шчэ, андрушка, першая рэакцыя на фота.. ну настолькі відавочная, што аж сорамна было казаць.. а зараз  ладна - скажу - ну надта ўжо касіць пад навальнага) начамі не спіць пэўна пасля цяжкай цяслярскай працы [па вырабленні новага бураціны (гэтым разам зноў не арымалася - закрэслена))] - глядзіць відэа з навальным - рэпеціруе.. ну ўдачы)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30