Знайсці
24.03.2019 / 19:301РусŁacБел

У Батсване лётчык пасварыўся з жонкай і пратараніў самалётам дом ВІДЭА

Citizen

Жыхар Габароне (Батсвана, Паўднёвая Афрыка) пасля сваркі з жонкай скраў прыватны самалёт і пратараніў дом. Як паведамляе партал The Citizen, канфлікт адбыўся на вечарыне ў гонар будучага дзіцяці.

Па расказах відавочцаў, мужчына напіўся і ўдарыў сваю жонку, яго папрасілі пакінуць свята. Пасля гэтага ён скраў самалёт і патэлефанаваў сябру, каб даведацца, дзе канкрэтна знаходзіцца ў той момант яго жонка. Гасцей вечарынкі ўдалося эвакуяваць да таго, як самалёт пратараніў будынак.

У здарэнні загінуў толькі пілот, 11 аўтамабіляў атрымалі пашкоджанні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера