Знайсці
24.03.2019 / 17:51РусŁacБел

«Цмокі» нарэшце перамаглі. Пасля 10 паразаў запар

Мінскія «Цмокі», што выступаюць у баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ нарэшце перамаглі.

Сёння ў Мінску яны выйгралі ў «Пармы» (гэта Пермскі край, а не Італія) з лікам 80:68

Гэта ўсяго трэцяя вікторыя мінчукоў у 19 матчах цяперашняга сезона, яны па-ранейшаму займаюць апошняе, 14-е месца ў турнірнай табліцы.

Наступны матч — 27 сакавіка на сваёй пляцоўцы супраць краснадарскага «Лакаматыва-Кубань».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера