Знайсці
24.03.2019 / 17:281РусŁacБел

У Фінляндыі невядомы напаў на міністра замежных спраў

У Фінляндыі, у горадзе Вантаа, невядомы здзейсніў спробу нападу на міністра замежных спраў Фінляндыі Ціма Сойні. Пра гэта паведамляе Helsingin Sanomat.

Інцыдэнт адбыўся на традыцыйным кірмашы, дзе міністр праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі. Невядомы падышоў да міністра і, па словах палітыка, паспрабаваў яго збіць. Нападніка спынілі паліцыянты, павалілі яго на зямлю. Фатаграфію з затрыманым апублікавала ў Twitter агенцтва STT.

Helsingin Sanomat і STT адзначаюць, што на вопратцы мужчыны бачная сімволіка нацыяналістычнай арганізацыі «Салдаты Одзіна». Гэтая арганізацыя пазіцыянуе сябе як антыімігранцкая. Групоўка мае цесныя сувязі з неанацысцкай партыяй «Паўночны рух супраціву», што дзейнічае ў Скандынавіі. У верасні 2018 года фінскі суд пастанавіў забараніць гэтую партыю за расавую дыскрымінацыю і распальванне нянавісці, аднак удзельнікі СДС падалі апеляцыю на гэтае рашэнне. Справа застаецца на разглядзе суда.

Па дадзеных Helsingin Sanomat, Ціма Сойні ў выніку нападу не пацярпеў дзякуючы аператыўным дзеянням паліцэйскіх. Міністр працягнуў зносіны з мясцовымі фермерамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930