Даслаць навіну
Знайсці
24.03.2019 / 16:01 29

Змітра Дашкевіча затрымалі пасля рэзкай прамовы на Дні Волі

Павялічыць выяву

Пасля канцэрта на Дзень Волі, які прайшоў каля кінатэатра «Кіеў», затрымалі Змітра Дашкевіча, які выступіў на святкаванні з рэзкай прамовай. Ён з'едліва павіншаваў са святам нават душыцеляў свабоды. Ён таксама нагадаў пра злачынствы савецкага рэжыму.

«Гэта свята нават для іх — непрыхільнікаў пераменаў, — сказаў ён. — Гэта свята і для шунявак, і для «іхтамнетаў», і для прапагандыстаў, і нават для самазванца, — сказаў ён. — Бо каб не 25 Сакавіка і Незалежнасць, дзе б яны былі? У «Трэцім Рыме», у Маскве, у Мардоры?»

Далей Дашкевіч нагадаў, што большасць палітычных дзеячаў, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, былі забітыя камуністычным рэжымам. «Сёння гэтая нявінная кроў крычыць у Курапатах, дзе ламаюць крыжы, псуюць помнікі», — заявіў ён. 

Дашкевіч прапанаваў узняць рукі тым, хто за апошні месяц быў у Курапатах. Паднялі рукі толькі некалькі чалавек. «Гэта ганьба ўсяго патрыятычнага руху, гэта наш боль», канстатаваў актывіст. Ён заклікаў усіх хадзіць у Курапаты.

«Голас крыві брата майго крычыць з зямлі», — нагадаў ён гэтыя словы з Бібліі пра гісторыю Каіна і Авеля.

Пасля 22:00 стала вядома, што Зміцер у Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна і, імаверна, у панядзелак будзе суд у Цэнтральным раёне.

nn.by; скрыншот з відэастрыму Svaboda.org

5
Аляксандр comrade / адказаць
24.03.2019 / 22:56
Комменты под новостью - перекличка всех троллей на зарплате)))) Не хватает только Ёпрста, который сейчас объяснит, что это путин приказал задержать Дашкевича, а бацька просто не в курсе
34
Брыдкая пачвара / адказаць
24.03.2019 / 23:53
Грязный Гарри, ўсё спрэчнае і правакацыйнае. Такімі прамовамі дыскрадытуе беларускі нацыянальны рух, адварочвае ад яго насельніцтва. І нельга ганьбіць увесь па дзеянням аднаго тырана, гэта пры савецкай уладзе ў 20-е годы мінулага стагоддзя пачалося адраджэння беларускай мовы і культуры. І рэпрэсаваны былі не толькі дзеячы БНР, Але і шмат іншых людзей, прыхільнікаў і стваральнікаў БССР, такіх ,як Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатовіч і іншыя
0
Козік / адказаць
25.03.2019 / 09:32
Малайчына, трэба нагадваць пачварам, кім яны з'яўляюцца..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30