Знайсці
24.03.2019 / 15:252РусŁacБел

Беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касцюшкам і Міцкевічам

У Варшаве ў суботу 23 сакавіка прайшла традыцыйная імпрэза з нагоды абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку — герою паўстаньня 1794-га году. Пасьля гэтага ўдзельнікі імпрэзы — а іх сабралася больш за 100 чалавек — прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу, піша Радыё Свабода.

«Вельмі годна беларусы ішлі цэнтральнымі вуліцамі Варшавы, вельмі прыемна было, што нас падтрымлівалі варшавякі ды госьці польскай сталіцы. Салідарнасьць суседняга польскага народу была вельмі адчувальная і адчувальная цяпер», — падзяліўся ўражаньнямі Алесь Зарэмбюк, сустаршыня Беларускага дому ў Варшаве. Сьвяточны імпрэзы з нагоды Дня Незалежнасьці БНР ладзяцца ад 2012 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930