Знайсці
24.03.2019 / 14:442РусŁacБел

Названы найлепшы легіянер у гісторыі англійскай прэм'ер-лігі

Цьеры Анры заняў першае месца ў галасаванні за званне найлепшага легіянера ў гісторыі англійскай прэм'ер-лігі, якое праходзіла на сайце тэлеканала BBC. Былы футбаліст лонданскага «Арсенала» атрымаў 45% галасоў па выніках апытання.

Другое месца ў галасаванні заняў Крышціяну Раналду, які выступаў за «Манчэстар Юнайтэд» з 2003 па 2009 год. Форвард атрымаў 14% галасоў. Трэцім стаў былы гулец «МЮ» Эрык Кантана, які набраў 12%.

У галасаванні за званне найлепшага легіянера ўдзельнічалі 13 футбалістаў, якія выступалі ў чэмпіянаце Англіі з 1992 года па сённяшні дзень. У апытанні прынялі ўдзел больш за 250 тыс. заўзятараў.

Акрамя Анры, Раналду і Кантана заўзятары маглі прагаласаваць за Серхіа Агуэра, Дыд'е Драгба, Петэра Шмейхеля, Венсана Кампані, Давіда Сільву, Неманья Відзіча, Патрыка Віейра, Пятра Чэха, Давіда дэ Хеа і Япа Стама.

Анры выступаў за «Арсенал» на працягу васьмі сезонаў з 1999 па 2007 год. У складзе каманды ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі і два разы выйграваў Кубак краіны. Усяго на рахунку французскага форварда 228 галоў за «Арсенал», што з'яўляецца найлепшым вынікам у гісторыі клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930