Знайсці
24.03.2019 / 10:1513РусŁacБел

«Беларуская моладзь — гэта золата, якое павінны цаніць»: зварот Івонкі Сурвілы з нагоды Дня Волі

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў, перадусім да моладзі, з нагоды Дня Волі

«Другое стагодзьдзе нашай сучаснай дзяржавы пачалося, нажаль, узмоцненай прапагандысцкай атакай супраць яе. Але за апошнюю чверць стагодзьдзя беларусы навучыліся разважаць іншымі катэгорыямі і ведаюць розьніцу між воляй і рабствам. Многія беларусы, перадусім з маладога пакаленьня, на свае вочы пабачылі, як заможна жывуць нават маленькія дзяржавы, якія не заўсёды маюць прыродныя багацтвы, але якія маюць таленавітае і працавітае грамадзтва, якое супольна працуе на дабрабыт свайго народу», — гаворыцца ў звароце.

Беларускай моладзі ня трэба даказваць, што супольнасьць пасьпяховых, адукаваных і вольных грамадзянаў — гэта самы важны рэсурс краіны. Спатканьні мае з маладымі беларусамі напаўняюць сэрца радасьцю: гэта золата, якое мы павінны цаніць.

Дык зьвяртаюся сёньня перад усім да Вас, мае дарагія маладыя сябры! Бо Вы здольныя выратаваць наш край ад новай няволі. Вы разумееце пачуцьцё годнасьці вольнага чалавека. Вы ведаеце, хто Вы!», — адзначае Івонка Сурвіла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера