Знайсці
24.03.2019 / 08:5510РусŁacБел

Сёння — юбілей Паўстання Касцюшкі

Паўстанне пачалося 225 гадоў таму, 24 сакавіка 1794 года

Годам раней адбыўся Другі падзел Рэчы Паспалітай. Расія забрала Цэнтральную Беларусь, а Прусія — заходнія і цэнтральныя землі Польшчы. Таму ўзброены выступ быў супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў Чатырохгадовага сойма.

24 сакавіка 1794 г. на Рыначнай плошчы Кракава быў зачытаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Найвышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.

Перад гэтым Касцюшка ваяваў у Амерыцы за незалежнасць, а таксама вызначыўся ў бітвах 1792 года пад Зяленцамі і Дубенкай, дзе спыніў корпус генерала Кахоўскага.

Згодна з адозвай стваралася Найвышэйшая народная рада, а 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім давалася асабістая свабода сялянам. Звяртаўся Касцюшка да праваслаўнага духавенства і да сялянаў

Першыя тыдні паўстанцы мелі поспехі, але затым Кацярына ІІ замірылася з Турцыяй, што дазволіла перакінуць з паўднёвых межаў корпус Аляксандра Суворава.

Спачатку была захоплена Вільня, а пасля пала Варшава. Дарэчы, Варшаву Сувораў узяў з другога заходу, выразаўшы ў прадмесці Прага 20 тысяч чалавек. Некалькімі тыднямі раней Касцюшка трапіў у палон.

За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын). А яго імя, парадокс, носіць вучэльня ў Мінску.

Рэч Паспалітая была канчаткова падзелена.

Дарэчы артыкул пра Тадэвуша Касцюшку — «Герой двух кантынентаў, але не шчаслівы чалавек» — адкрывае новы нумар «Нашай гісторыі»

З юбілеем, чытачы!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера