Знайсці
24.03.2019 / 08:332РусŁacБел

У Барселоне двое старэнькіх рабаўнікоў напалі на два банкі

Паліцыя Барселоны затрымала двух рабаўнікоў ва ўзросце 80 і 73 гадоў па падазрэнні ў двух рабаваннях банкаў горада. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Нацыянальнай паліцыі Іспаніі.

Па звестках ведамства, у першым выпадку рабаўнікам атрымалася выкрасці з банка € 32 тыс, пры другім рабаванні - € 45 тыс. Паведамляецца, што апранутыя ў святлоадбівальную вопратку рабаўнікі ўваходзілі ў банкі і, пагражаючы агнястрэльнай зброяй, прымушалі супрацоўнікаў аддаваць ім грошы наяўнымі.

Адзначаецца, што зламыснікі пакідалі месца злачынства на грамадскім транспарце. Паліцыянты мяркуюць, што мужчыны планавалі ажыццявіць яшчэ адзін напад на банк у Мадрыдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930