Знайсці
23.03.2019 / 13:4710РусŁacБел

У Пінску студэнту абвясцілі вымову за вясёлкавы сцяг на дзвярах блока ў інтэрнаце

Студэнту-першакурсніку ПалесДУ Кірылу Каешку абвясцілі вымову за тое, што ён размясціў на дзвярах свайго блока ў інтэрнаце «рэпрадукцыю вясёлкавага сцяга», паведамляе Tut.by.

Фота: Кірыл Каешка.

Раздрукаваны на аркушы А4 вясёлкавы сцяг Кірыл Каешка прыляпіў на ўваходныя дзверы 6 снежня мінулага года. У гутарцы з TUT.BY студэнт распавёў, што зрабіў гэта «па прыколе»:

— У нас такі лакальны жарт.

Яго суседзі, якія пражываюць у блоку насупраць, у адказ наклеілі ў сябе малюнак перакрэсленага вясёлкавага сцяга. Матывацыя была такая ж.

— Ніякай варожасці на гэтай глебе не было, — патлумачыў TUT.BY Кірыл Каешка.

19 сакавіка яму за вясёлкавы сцяг абвясцілі вымову. Як пазначана ў дакуменце, дысцыплінарнае спагнанне ўжылі «за парушэнне пункта 8.4 Правіл унутранага распарадку для навучэнцаў ва ўстанове адукацыі Палескі дзяржаўны універсітэт ад 2015/11/03 № 15/1, пункта 31 Палажэння аб інтэрнаце ўстановы адукацыі Палескі дзяржаўны універсітэт ад 2014/12/30 № 21, якое праяўлялася ў налепванні на дзверы ў калідоры інтэрната рэпрадукцыі вясёлкавага сцяга (інтэрнацыянальны сімвал супольнасці лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендерных людзей), дэманстратыўным ігнараванні просьбы выхавальнікаў зняць рэпрадукцыю, і ў адпаведнасці з пунктам 1.11 артыкула 126 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011 № 243-3».

Суседзям, у якіх вісеў на дзвярах перакрэслены вясёлкавы сцяг, вымовы не далі, паведаміў TUT.BY студэнт.

Па словах Кірылы нагодай для канфлікту з адміністрацыяй інтэрната стала яго грамадская дзейнасць.

«Пакуль я не паказваў ніякай актыўнасці і быў «звычайным» студэнтам, ніхто не звяртаў увагі на сцяг і ніякіх праблем з ім не было. У адзін дзень мне не спадабалася, што выхавальнік інтэрната патрабаваў спісы з людзьмі на мерапрыемства, якое не было абавязковым і не ўваходзіць у навучальны план, ад кожнай групы першага курса. Я сказаў, што гэта незаконна, у гутарцы, а потым зрабіў пост у сябе на сцяне Укантакце аб гэтай сітуацыі, каб расказаць іншым студэнтам», — распавёў парталу dumka.me Кірыл.

Як паведаміў студэнт, пасля гэтага пачалося негатыўнае стаўленне да яго з боку выхавальніцы інтэрнаты.

У адміністрацыі інтэрната № 5 ПалесДУ гэта абвяргаюць:

— У нас у інтэрнаце нельга нічога развешваць. У нас існуе Палажэнне аб інтэрнаце і пры засяленні студэнты распісваюцца, што з ім азнаёмленыя. У адпаведнасці з дакументам ні на сцены, ні на дзверы нічога нельга наляпляць. У нас так заведзена, — паведаміла TUT.BY камендант інтэрната Алена Літвінчук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера