Даслаць навіну
Знайсці
23.03.2019 / 10:00 28

«Гродна — гэта годна». Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі каля Каложы ВІДЭА, ФОТЫ

Карэспандэнты «Нашай Нівы» 4 гадзіны працавалі на Свяце Незалежнасці. Шукайце інфармацыю пра святкаванне Дня Волі — 2019 у нашым анлайне.

Павялічыць выяву

* * *

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Цэнтральны пункт: мітынг і канцэрт ля Каложы ў Гродне 23.03

У Беларусі цэнтрам святкавання гэтым разам стане Горадня — 100 гадоў таму менавіта яна была сталіцай БНР і акурат тут быў адзначаны першы Дзень Незалежнасці.

23 сакавіка ў Каложскім парку адбудзецца вялікі канцэрт, акцыя ўзгодненая з гарадскімі ўладамі. Кампанія #БНР101, якая летась ладзіла менскае «Свята Незалежнасці» каля Опернага тэатра, разглядае яго як асноўную імпрэзу.

Анансаваныя выступы Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, гуртоў Dzieciuki, «Дай дарогу» і «Крама».

Канцэрту будзе папярэднічаць богаслужэнне ў Каложы

Павялічыць выяву

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій дабраславіў яго правядзенне. Яно распачнецца а 12-й гадзіне, непасрэдна перад канцэртам.

Павялічыць выяву

Пасля канцэрта пройдзе імша за Беларусь у Фарным касцёле 

Павялічыць выяву

Аднукнулася на Дзень незалежнасці і каталіцкая грамада горада. Пасля святкавання Дня Волі ў Каложскім парку пройдзе ўрачыстая імша ў Фарным касцёле Горадні. Набажэнства пачнецца а 17.30. 

Урачысты прыём у Мінску

23 сакавіка аргкамітэт святкавання гадавіны БНР арганізуе ўрачысты прыём у «Прайм-холе» гатэлю «Вікторыя». У гонар гістарычнай падзеі дасць канцэрт народны ансамбль «Тутэйшая шляхта». Запрашэнні разасланыя ад імя ганаровага старшыні Аргкамітэта акадэміка Радзіма Гарэцкага і дзейнага старшыні Міколы Купавы.

Публічная лекцыя ў парку імя Янкі Купалы

Таксама 23 сакавіка Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» запрашае ўшанаваць памяць прэмʼер-міністра БНР і аўтара ІІІ Устаўной Граматы Антона Луцкевіча. Летась у скверы імя Янкі Купалы ў Менску быў пастаўлены памятны знак у гонар Антона і Івана Луцкевічаў — на месцы дамоў, якія належалі іхнай сямʼі. Аб 11-й гісторык Анатоль Сідарэвіч там правядзе публічную лекцыю пра іх.

Мітынг-канцэрт у Кіеўскім скверы ў Мінску 24 сакавіка

Павялічыць выяву

24 сакавіка пройдзе мітынг-канцэрт у Мінску — у Кіеўскім скверы: збор ад 12-й, пачатак канцэрту а 13-й. Арганізатарамі — палітычныя партыі. Для гэтага аб'ядналіся хрысціянскія дэмакраты, сацыял-дэмакраты, лібералы з Аб'яднанай грамадзянскай партыі і ліберальна-нацыянальны Рух за свабоду.

Запланаваныя выступы гуртоў N.R.M., KaS, «Разбітае сэрца пацана», «Няхай», «Водар» і «Дай дарогу».

«Школа БНР» у кавярні «Грай» 24 сакавіка

Павялічыць выяву

24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца

Праграма:

15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»

16:30 Урок другі: лекцыя Андуся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»

18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»

19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА,:B:N:

Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню — нацыянальны сімвал Беларусі.

Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынг.

21
Valadzimir / адказаць
23.03.2019 / 23:29
// Emil пісаў (-ла)  23.03.2019 / 19:14... Признаем честно- такая нация как Белорус-не состоялась! Страна,да-страна Белоруссия существует. Но,к сожалению,она существует не благодаря народу,а благодаря отдельным личностям! И это всё ещё под опросом!... //
.............................................................................................................................
Згодны з Вамі. Мала таго, мяркую, што гэтая "нацыя" не можа состояться ў прынцыпе. Бо беларусы - гістарычны "новодел", адсечаны ад сваёй гісторыі. Ізноў нагадаю, што "нацыянальна сьвядомыя" беларусы лічаць сваім герб Вялікай Літвы-ВКЛ "Пагоню", і пры гэтым яны, як і ліетувісы, не могуць патлумачыць назвы Літва.
16
Emil / адказаць
24.03.2019 / 01:04
вусцішны троль, "Emil, это настолько нужно быть ущербным..." Я рад,что в ответе Вы сразу перешли на личности! Но Вы ничего не сказали по сути вопроса! А проблему я обозначил, она существует и от неё никуда не уйти! А самое главное,что времени осталось не так уж и много!
1
Котіс / адказаць
24.03.2019 / 19:47
Emil, праблема, канешне, ёсць і не сёння узнікла. Заўсёды агрэсіўны сусед аб'яўляе суседнія дзяржавы неадбыўшыміся і захоплівае іх. Так рабіў Гітлер ў 1930-ыя: Аўстрыя, Чэхаславакія, Польшча. Зараз так робіць Пуцін. Нічога, не хвалюйцеся. Тысячагадовы гітлераўскі рэйх разваліўся. Разваліцца і "долгое государство Путина".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30