Знайсці
22.03.2019 / 20:195РусŁacБел

Стала вядома, як пакаралі маці, чыя дачка атрымала траўму пасля падзення з ровара ў галалёд

У Чашніцкім раёне маці судзілі за траўмы 5-гадовай дачкі: яны ехалі ў галалёд на ровары, а пры падзенні дзіця атрымала складаны пералом. Суд аштрафаваў жанчыну, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога суда Наталля Платоненка.

Фота: «Чырвоны прамень».

19 снежня жанчына везла на багажніку ровара дачку. Выязджаючы з дарогі на абочыну, якая была пакрыта лёдам, жанчына не справілася з кіраваннем і ўпала. У выніку дзяўчынка атрымала складаны пералом сцягна.

На маці завялі крымінальную справу па ч.1 арт. 321 КК за парушэнне правіл бяспекі работы транспарту. Сваімі дзеяннямі маці парушыла некалькі пунктаў ПДР: па-першае, нельга ў галалёд ездзіць на ровары, па-другое, дзіцяці ўзростам да 7 гадоў трэба спецыяльнае сядзенне.

Жанчыну вызвалілі ад крымінальнай адказнасці. Прынялі да ўвагі, што жанчына раней не судзімая, здзейсніла злачынства, якое адносіцца да катэгорыі тых, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, (…) чыстасардэчна раскаялася ва ўчыненым злачынстве, дала праўдзівыя, прызнальныя паказанні, станоўча характарызуецца па месцы жыхарства і працы.

Ёй прызначаны штраф у памеры 5 базавых велічынь (127 рублёў і 50 капеек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930