Знайсці
22.03.2019 / 19:225РусŁacБел

Зяленскі: Я за ўступленне ў ЕС і НАТА, але патрэбны рэферэндум

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што пытанне пра рух Украіны ў Еўрасаюз трэба вырашаць на рэферэндуме.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю замежным журналістам.

«Адзін з галоўных прынцыпаў нашай праграмы і ўнутраных прынцыпаў — гэта «народаўладдзе», таму што павінен быць рэферэндум, украінцы павінны вырашаць, куды яны ўступаюць, у той ці іншы саюз», — заявіў Зяленскі.

У той жа час, паводле яго слоў, украінскі народ ужо зрабіў свой выбар, і гэта — еўраінтэграцыя.

«Асабіста маё меркаванне — я б хацеў, каб Украіна была краінай у Еўрасаюзе і ў НАТА, але я ўпэўнены, што гэта сур'ёзныя пытанні… і гэта пытанні да ўкраінцаў», — падсумаваў ён.

Таксама ён лічыць, што замацаваны нядаўна ў Канстытуцыі шлях Украіны ў ЕС — не больш чым перадвыбарная тэхналогія.

Українська правда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера