Знайсці
22.03.2019 / 19:1113РусŁacБел

Лукашэнка раіць чыноўнікам: Губернатар павінен быць на кожным матчы або праз матч, на хакей і на футбол

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Баранавічах параіў чыноўнікам папулярызаваць здаровы лад жыцця і спорт на асабістым прыкладзе, перадае БелТА.

«Губернатар павінен быць на кожным матчы або праз матч: на хакей і на футбол. Вы павінны там сядзець і за сабой цягнуць людзей. Дзеці павінны бачыць, што там такія ж пацаны бегаюць. Яны павінны імкнуцца. А калі мы не будзем паказваць прыклад, яны гэтым займацца не будуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пацікавіўся ў чыноўнікаў, якімі відамі спорту яны займаюцца, аднак не пачуў выразных адказаў. Лукашэнка ім параіў хаця б хадзіць па некалькі кіламетраў у дзень.

«Гэта здаецца жартам, але не будзеце хадзіць па пяць кіламетраў як мінімум, доўга не пражывяце. Таму вы жартуйце, як хочаце, але гэта вельмі важна для кожнага», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930