Даслаць навіну
Знайсці
22.03.2019 / 20:06 13

«Хто, калі не я?» Расійская прапагандыстка Скабеева разрэкламавала сябе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Украіны ВІДЭА

Вядучая расійскага прапагандысцкага канала «Россия-1» Вольга Скабеева ў яе YouTube-праекце «Сеем добро», у выпуску, прысвечаным выбарам прэзідэнта Украіны, прадставіла свой перадвыбарчы ролік, у якім сама тэлевядучая выступіла ў якасці кандыдата.

«Сёння стала вядома, што 80% украінцаў збіраюцца пайсці на выбарчыя ўчасткі 31 сакавіка, сёння ж стала вядома — амерыканцы нам паведамляюць, а амерыканцам украінцы вераць — што ўсяго 12% украінцаў давяраюць будучым выбарам, — пачала чарговы выпуск праекта Вольга Скабеева, спасылаючыся, відавочна, на даныя амерыканскай кампаніі па вывучэнні грамадскай думкі Gallup. - Гэта значыць, усе астатнія 88% грамадзян гатовыя гэтыя выбары не прызнаваць ужо загадзя і ставяцца да іх скептычна і несур'ёзна. Якую мы робім выснову? Што няма ва Украіне годнага кандыдата. Кандыдатаў шмат — 39, але годнага, добрага, прыгожага, таго, які будзе клапаціцца — няма яго. Таму давайце — мой перадвыбарчы ролік».

У дынамічна змантаваным роліку нібыта перадвыбарнай кампаніі Вольгі Скабеевай на пасаду прэзідэнта Украіны яна на ламанай украінскай мове абяцае «адбудаваць сёлы», «спыніць вайну», «захаваць флот» і «даць цяпло і святло ў кожны дом».

«Хто, калі не я?», — заканчваецца ролік Скабеевай, у якім яна пазіруе ў жоўтым пінжаку на фоне студыйных плазмаў з выявай сцяга Украіны.

1
Гражданин России / адказаць
22.03.2019 / 21:16
Моўны інспектар, прачнуўся.  
0
Ёпрст / адказаць
22.03.2019 / 21:48
Serg, па твойму Скабеева девушка? Ну ты пацан і даў чаду ды і яшчэ гэтую Скабееву прызнаўшы "девушкой" зусім зганьбіў! Мужыкі што, ад яе бягуць, як чорт ад ладану :-)?
0
Котіс / адказаць
23.03.2019 / 20:31
Навошта яшчэ яна? У пуцінскіх ужо ёсць свой чалавек - Зяленскі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31