Знайсці
22.03.2019 / 18:40РусŁacБел

БЧ адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў — суседзі пераходзяць на летні час

У сувязі з пераходам суседніх краін на летні час Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў.

У ноч з 30 на 31 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік №805 Мінск — Вільня, які адпраўляецца з Мінска ў 7.35 і прыбывае на канцавы пункт у 09.05, будзе прыбываць у Вільню ў 10.05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік №806 Вільня — Мінск, які адпраўляецца з Вільні ў 18.30 і прыбывае ў сталіцу Беларусі ў 22.00, будзе адпраўляцца з Вільні ў 19.30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

Цягнік №85/86 Кіеў — Мінск, які адпраўляецца з Кіева ў 21.09 і прыбывае ў Мінск у 8.38, пасля пераходу на летні час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.12. Час прыбыцця цягніка ў Мінск і адпраўлення яго са сталіцы Беларусі застанецца без змен (8.38 і 22.40 адпаведна). У Кіеў цягнік будзе прыбываць у 8.59.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад асобных цягнікоў, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі. Так, у штодзённым маршруце Мінск — Брэст — Варшава цягнік №727 Мінск — Брэст, які адпраўляецца з беларускай сталіцы ў 10.57 і прыбывае ў Брэст у 14.31, будзе адпраўляцца з Мінска ў 9.50 і прыбываць у Брэст у 13.38. Адпаведна, цягнік №127 Брэст — Варшава, які адпраўляецца з Брэста ў 15.23 і прыбывае ў Варшаву ў 17.25, пасля пераходу на летні час будзе адпраўляцца ў 14.23. Час прыбыцця ў Варшаву застанецца ранейшым.

Больш падрабязную інфармацыю пра расклад руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930