Даслаць навіну
Знайсці
22.03.2019 / 17:22

Беларусь наведае канцлер Аўстрыі

Фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц 27—29 сакавіка наведае Менск. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі адразу некалькі незалежных адна ад адной крыніцаў.

Паводле Канстытуцыі Аўстрыйскай Рэспублікі, кіраўніком дзяржавы ёсьць прэзыдэнт. Ён абіраецца ўсенародным галасаваньнем на шэсьць гадоў. З 2017 году пасаду займае Аляксандар Ван дэр Бэлен.

Выканаўчую ўладу — урад Аўстрыі — ачольвае канцлер. З 2017 году гэтую функцыю выконвае Сэбастыян Курц. Але паколькі прэзыдэнт ажыцьцяўляе пераважна прадстаўнічыя функцыі, то рэальна дзяржаваю кіруе канцлер.

Пра тое, што аўстрыйскі канцлер мае намер наведаць Менск, раней паведаміла міністарка ў пытаньнях Эўропы, інтэграцыі і замежных справаў Карын Кнайсьль. У студзені яна прыяжджала ў Менск. Паводле яе, канцлер будзе ўдзельнічаць у адкрыцьці помніка ахвярам лягеру сьмерці «Трасьцянец».

Радыё Свабода

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31