Знайсці
22.03.2019 / 16:336РусŁacБел

Макей — расіянам: Трэба займацца не пустой балбатнёй, а канкрэтнай руціннай працай

Канкрэтная руцінная работа Беларусі і Расіі дасць больш вынікаў, чым публічныя дыскусіі. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае БелТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што падтрымлівае заяву МЗС Расіі адносна завочнай дыскусіі знешнепалітычнага ведамства Беларусі з паслом Расіі Міхаілам Бабічам.

«Мы ўжо казалі нашым сябрам і партнёрам пра тое, што трэба не займацца пустой балбатнёй, як кажуць некаторыя фігуранты, а займацца канкрэтнай руціннай працай», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што не варта выпускаць у публічную прастору тыя ці іншыя спрэчныя пытанні.

«Кожны раз, калі я прыходжу на працу і ўключаю «Россия 24», бачу бягучым радком: Рассельгаснагляд зачыніў чатыры прадпрыемствы ці яшчэ нешта там», — растлумачыў ён.

На думку Уладзіміра Макея, замест таго, каб рабіць гэта публічна, лепш звязвацца напрамую і працаваць над ліквідацыяй тых праблем, якія часам з'яўляюцца ў двухбаковых адносінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930