Знайсці
22.03.2019 / 15:5314РусŁacБел

Макей: Мы атрымалі ад расейскіх калегаў дакументы з прапановамі аб далейшым паглыбленні інтэграцыі

Пра гэта кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў у час наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь», піша Tut.by

«Падчас сустрэч нашых кіраўнікоў абмяркоўваліся розныя пытанні, звязаныя з нашымі ўзаемаадносінамі, былі перададзеныя адпаведныя матэрыялы, над гэтымі матэрыяламі беларускі бок цяпер працуе», — растлумачыў Макей.

Што менавіта прапануе расійскі бок, кіраўнік МЗС не стаў казаць.

«Там прапановы адносна далейшага паглыблення інтэграцыі», - сказаў Уладзімір Макей.

Учора расійскі МЗС ўпершыню публічна агучыў, што «расійскім бокам падрыхтаваны канструктыўныя прапановы, якія былі перададзеныя беларускім калегам», што тычацца рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, гэта значыць «больш цеснай інтэграцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930