Знайсці
22.03.2019 / 12:025РусŁacБел

Лукашэнка: Не трэба зацягваць паясы, ужо назацягваліся, досыць

president.gov.by

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Баранавічаў і Баранавіцкага раёна, паведамляе БелТА

«Варта слова сказаць — і адразу пайшла хваля, пачынаючы з Мінска, на Усход, на Захад. Усе разглядаюць нас і так, і сяк. Гэта натуральна, бо Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёна ў сілу таго, што мы з вамі, сціснуўшы зубы, вытрымалі ўсе нападкі, выцерпелі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Увесь свет сёння глядзіць на Беларусь, пачынаючы з тых краін, якія знаходзяцца ў нашым рэгіёне — Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, заканчваючы далёкай дугой, афрыканскай».

Многія з краін, заўважыў кіраўнік дзяржавы, разлічваюць на падтрымку Беларусі. «Усе ведаюць пра Беларусь, і многія разлічваюць на тое, што Беларусь і тэхналагічна, і «мазгамі» зможа аказаць ім адпаведную падтрымку. Мы не супраць, але гэта каштуе грошай, за гэта трэба плаціць. На гэтым мы павінны зарабляць. Але зарабіць мы можам, толькі з'яднаўшыся ўсе разам і дзейнічаючы ў вызначаным кірунку.

Пры гэтым не трэба зацягваць паясы, ужо назацягваліся, досыць. Не трэба людзей палохаць, трэба проста працаваць, забяспечваючы сябе і сваю сям'ю, свой рэгіён і сваю дзяржаву, у якой нам з вамі жыць», — звярнуў увагу ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера