Знайсці
22.03.2019 / 11:341РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на Дзень Волі і калі зноў пахаладае

На мінулы Дзень Волі было таксама адносна цёпла, але ляжаў снег, фота Сяргея Гудзіліна

У суботу, 23 сакавіка, надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, і прырода падорыць беларусам сонечнае надвор'е. Паступова сціхне вецер. У многіх рэгіёнах абыдзецца без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -3 да + 2°С, максімальная днём ад +6 да +12°С, па паўднёвым захадзе да + 15°С, піша Tut.by.

Але паляпшэнне ў надвор'і будзе непрацяглым. Ужо ў нядзелю ноччу і раніцай краіна апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Балтыйскага мора.

Уначы на большай частцы краіны, а днём у нядзелю, 24 сакавіка, у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1 …. +7°С, днём +6 … + 11°С.

25 сакавіка, у панядзелак, днём праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца халодны атмасферны фронт. У начныя гадзіны пераважна без ападкаў, днём - месцамі па ўсёй краіне, а па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад -3 да + 2°С, днём ад +3 да +9 =°С.

Чакаецца, што з аўторка, услед за халодным фронтам, пахаладае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930