Знайсці
22.03.2019 / 09:29РусŁacБел

Бельгія перамагла Расію, Польшча — Аўстрыю, а Казахстан разграміў Шатландыю — пяць цікавых вынікаў першага дня

Новая зорка польскага футболу — фенаменальны Кшыштаф Пёнтэк, ён гуляе за «Мілан» і забіў у гэтым сезоне ў Серыі А 19 мячоў, столькі ж у Крышціяну Раналду, pzpn.pl

Учора стартаваў адборачны турнір да Еўра-2020 не толькі ў беларускай групе.

Ці не самы нечаканы вынік зафіксаваны, відаць, ужо ў горадзе Нурсултан (але на арэне «Астана»). Зборная Казахстана разграміла Шатландыю з лікам 3:0.

Што да суседзяў: Расія прайграла ў гасцях бронзаваму прызёру Бельгіі — 1:3 (дубль у Эдэна Азара).

Польшча ў гасцях перамагла Аўстрыю 1:0. «Вена здабытая!» — праводзяць гістарычныя паралелі СМІ суседзяў.

Гол на рахунку аднаго з найлепшых бамбардзіраў італьянскай Серыі А Кшыштафа Пёнтэка.

Латвія прайграла Паўночнай Македоніі 1:3.

Яшчэ пару цікавых пар: Харватыя мінімальна перамагла Азербайджан 2:1, а ў цэнтральнаеўрапейскім дэрбі Славакія перамагла Венгрыю 2:0.

Без шанцаў: Беларусь разгромна прайграла Нідэрландам з лікам 0:4 

Нагадаем, што зборная Паўночнай Ірландыі абыграла Эстонію 2:0. З ірландцамі беларусам гуляць 24 сакавіка ў Белфасце.

Сёння будзе згуляна сем матчаў, у тым ліку Партугалія — Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930