Знайсці
22.03.2019 / 09:277РусŁacБел

Чарговы фэйк пра Аляксандра Лукашэнку запусціў расійскі праваслаўны тэлеканал

Ні многа ні мала «Лукашенко готовит побег», — навіна пад такім загалоўкам з'явілася на расійскім тэлеканале «Царьград».

Са спасылкай на малавядомую інтэрнэт-суполку тэлеканал паведамляе, што нібыта «Служба бяспекі кіраўніка дзяржавы атрымала загад распрацаваць маршруты эвакуацыі беларускага лідара ў арабскія краіны». Вядома, ніякіх пацвярджэнняў інфармацыі няма. Тым не менш тую ж інфармацыю распаўсюдзілі дзясяткі іншых расійскіх сайтаў.

Папярэдняя хваля фэйкаў пра адстаўку Лукашэнкі прайшла па тых жа расійскіх рэсурсах усяго тыдзень таму.

«Царьград ТВ» — расійскі інфармацыйна-аналітычны тэлеканал, заснаваны расейскім бізнэсоўцам Канстанцінам Малафеевым у 2014 годзе. Малафееў быў адным з каналаў фінансавання падзей у Крыме і на Данбасе. «Царьград ТВ» выступае з ультранацыяналістычных пазіцый, выступае за аднаўленне Расійскай Імперыі, бічуе апазіцыю Пуціну і транслюе інтэрпрэтацыі падзей, выгадныя Крамлю.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930