Знайсці
22.03.2019 / 09:018РусŁacБел

Румас у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу распавёў, што думае пра ЕАЭС

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас даў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24» для фільма аб Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе прэс-служба Саўміна

Кіраўнік беларускага ўрада адказаў на пытанні, якія тычыліся дасягненняў, вытворчай кааперацыі, лічбавы эканомікі і перспектыў інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Падчас інтэрв'ю Сяргей Румас адзначыў, што пастаўленыя пры стварэнні ЕАЭС мэты не страцілі актуальнасць. «Мэты, якія былі перад Еўразійскім эканамічным саюзам, і на сёння не страцілі сваю актуальнасць. Нельга сказаць, што мы дасягнулі мэтаў, якія ставілі перад сабой пры ўтварэнні гэтага саюза. Бо асноўная мэта — гэта забяспечыць бесперашкодны рух тавараў, паслуг, рабочай сілы і капіталу, а таксама выйсці на скаардынаваную, ўзгодненую і адзіную палітыку ў тых сектарах, якія вызначаны дагаворам аб заснаванні», - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама адзначыў, што ўсе краіны пры ўступленні ў ЕАЭС мелі свае мэты, і, напэўна, ніводная з удзельніц не зможа сказаць, што ўсе гэтыя мэты дасягнуты і ёсць поўнае задавальненне ад таго, як функцыянуе саюз.

 «Разам з тым гэта не падстава казаць пра тое, што саюз не адбыўся, і хтосьці расчараваўся ў ім. Гэта дадатковая магчымасць, каб паглыбляць інтэграцыю і працаваць над тымі пытаннямі, якія ў нас пакуль не атрымалася вырашыць», — дадаў Сяргей Румас.

Беларусь цікавіць у першую чаргу стварэнне роўных умоў канкурэнцыі з рашэннем пытанняў па цэнах на энерганосьбіты, стварэнне безбар'ернага асяроддзя для гандлю і ўрэгуляванне сітуацыі з доступам на рынак дзяржзакупак.

Фільм, у якім плануюцца інтэрв'ю з усімі кіраўнікамі ўрадаў краін - удзельніц саюза, здымаецца да пяцігоддзя падпісання Дамовы аб ЕАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930