Без шанцаў: Беларусь разгромна прайграла Нідэрландам з лікам 0:4
Фота з сайта uefa.com
У чацвер стартаваў адборачны турнір да Еўра-2020 па футболе. Сістэма простая: 10 групаў, на кантынентальнае першынство выходзяць па дзве каманды з групы. Апроч нас і Нідэрландаў, у групе Нямеччына, Паўночная Ірландыя і Эстонія.
У першым матчы Беларусь прайграла ў Ратэрдаме Нідэрландам з лікам 0:4.
Фактычна для нас усё скончылася нават не ў першым тайме, а на 51-й секундзе матча пасля памылкі Ігара Шытава.
via @VideoGoalsHDpic.twitter.com/CyHVNw8f0O
Вызначыўся Мэмфіс Дэпай. На 21-й хвіліне атрымалі ад Вейналдума.
via @VideoGoalsHDpic.twitter.com/zZHyy7IYD8
А на 61-й з пенальці забіў той жа Дэпай.
via @VideoGoalsHDpic.twitter.com/P8uaeVIyN3
На 86-й хвіліне фінальную кропку паставіў Ван Дэйк
via @VideoGoalsHDpic.twitter.com/jPcmQhm4cB
Хто парадаваў, то гэта беларускія заўзятары на трыбунах.
24 сакавіка ў Белфасце матч супраць Паўночнай Ірландыі, што сёння на сваім полі перайгралі Эстонію (2:0). Гульня з ірландцамі таксама пачнецца катастрафічна позна: ў 22.45
У чэрвені два матчы ў Барысаве: супраць Эстоніі і Нямеччыны.
Калі што, у беларусаў ёсць план Б: прабіцца ў наступным сакавіку на Еўра праз Лігу Нацый. Нагадаем, там першы матч супраць Грузіі.