Знайсці
21.03.2019 / 15:472РусŁacБел

Міністр інфармацыі даў параду пісьменнікам

Рэкамендацыя добрых кніг для чытання — справа не толькі бібліятэк, але і грамадскасці, у тым ліку публіцыстаў і пісьменнікаў. Такое меркаванне сёння выказаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на сустрэчы ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага, паведамляе БелТА.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі пісьменнікі, паэты, публіцысты, выдаўцы з Гродзенскага рэгіёна, калектыў бібліятэкі. Падчас дыялогу была закранутая тэма папулярнасці кніг, іх прасоўвання.

«Лічу, што прапаганда той ці іншай кнігі, рэкамендацыя творы, напрыклад, як добрай прылады для выхавання, справа не толькі і не столькі бібліятэкараў, колькі грамадскасці: ад педагогаў да пісьменнікаў і публіцыстаў. Чым больш будзе абмеркаванняў таго, што чытаюць, што варта прачытаць, чым больш будзе аўтарытэтных меркаванняў на гэтую тэму, тым больш будуць да іх прыслухоўвацца», - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч і дадаў, што таксама развіваецца кнігавыдавецкая сфера: у Беларусі ў мінулым годзе пабачылі свет звыш 9,6 тыс. назваў кніг і брашур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930