Знайсці
21.03.2019 / 14:18РусŁacБел

Мінпрыроды папярэджвае аб штрафах за выпальванне травы

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае аб адказнасці за выпальванне сухой травы, паведамляецца на сайце ведамства.

У Мінпрыроды звярнулі ўвагу, што ў сувязі з раннім устанаўленнем цёплага надвор'я ў рэспубліцы пачынаецца паўсюль выпальванне сухой расліннасці, асабліва ў яе паўднёвых раёнах, што негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе.

«Сярод насельніцтва існуе памылковая думка, што выпальванне сухой расліннасці садзейнічае яе лепшаму росту. На самай справе выпальванне сухой расліннасці і сельскагаспадарчыя выпальванні - сапраўднае экалагічнае бедства», - адзначылі ў Мінпрыроды.

У адпаведнасці з законам «Аб раслінным свеце» выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэштак на корані забараняецца. За невыкананне патрабавання прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях. За незаконнае выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (1 БВ - 25,5 рубля). Развядзенне вогнішча ў забароненых месцах вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 12 БВ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера