Даслаць навіну
Знайсці
21.03.2019 / 14:21 41

Караткевіч пра безбілетнікаў у транспарце: Людзі свой пратэст выказваюць і такім чынам. Маюць права

 Журналіст «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў у сваім фэйсбуку падзяліўся гісторыяй, як не заплаціў за праезд у грамадскім транспарце — і не заплаціў штраф, калі яго злавілі кантралёры. У каментарах пачалі абмяркоўваць сітуацыю, далучылася і Таццяна Караткевіч.

Павялічыць выяву

«Зайцаў» люблю;) ўжо не раз сустракаю такія гісторыі, калі людзі свой пратэст выказваюць і такім чынам. Маюць права», — напісала Караткевіч.

«Наша Ніва» вырашыла пацікавіцца ў экс-кандыдаткі ў прэзідэнты, як безбілетны праезд звязаны з пратэстам.

«Калі я кажу «маюць права», гэта ж яшчэ не значыць, што я іх падтрымліваю. Людзі проста ідуць на пратэст і мусяць разумець, што за гэта нясуць адказнасць, — разважае Таццяна Караткевіч. — Проста я нярэдка сустракаюся з рознымі людзьмі і некаторыя, калі заходзіць пытанне пра такія сацыяльныя рэчы ці праблемы, выказваюцца. У нас была сустрэча з вельмі паважанымі людзьмі, паэтамі і пісьменнікамі. І адзін чалавек — не буду агучваць імя, але гэта пісьменнік з высокім статусам — сказаў, што прынцыпова не аплочвае праезд.

І ёсць людзі, якія кажуць, што не падтрымліваюць уладу і не згодныя з тым, як размяркоўваюцца грошы. Таму не плацяць».

Але ў чым пратэст? Караткевіч патлумачыла так:

«Ну а як не плацілі людзі падатак за дармаедаў? Людзі не плацяць, такім чынам яны пратэстуюць. Ці калі людзі атрымліваюць вялікія штрафы і таксама іх не аплочваюць».

Але ж гэта не штраф на пустым месцы, а адмова плаціць за паслугу, якую ім аказвае «Мінсктранс» і канкрэтны кіроўца. Ці пратэст тады красці з крамы?

«Красці з крамы — гэта іншае. Ты бярэш чужое», — адказала Караткевіч.

Пасля палітык падсумавала свае словы:

«Я не кажу, што [не плаціць за праезд] гэта не парушэнне. Я за тое, каб усе плацілі і адчувалі, што плацяць і могуць прадстаўляць свае заўвагі, маюць права патрабаваць больш якасных паслуг. Калі людзі гэтага не адчуваюць, яны сыходзяць у такі пратэст.

Маюць права. Але гэта не значыць, што я іх падтрымліваю ці заклікаю гэта рабіць. Проста я бачу, што так паводзяць сябе нашы грамадзяне. Але яны мусяць ведаць, што за гэта іх аштрафуюць і будзе адміністратыўная адказнасць.

З майго пункту гледжання, гэта пратэст, але ён безвыніковы. Вось калі ты аплочваеш і пасля пытаешся — гэта іншы падыход».

Сама Таццяна Караткевіч, па яе словах, праезд аплачвае. Былі выпадкі, калі яе штрафавалі за адсутнасць квітка, але гэта быў не пратэст з яе боку.

«Бывала, што праязджала адзін прыпынак, не паспявала набыць квіток», — растлумачыла яна. 

nn.by

2
Chak Ya Sen / адказаць
22.03.2019 / 13:30
"Ах вось яно што - "зайцы", аказваецца, не звычайныя жлабы, а ідэйныя пратэстанты
https://nn.by/?c=ar&i=227344..." 
А причем здесь жлобство? Я могу купить, продать и еще раз купить автобус вместе с контролерами. Многие действительно не платят из идейных соображений. Чем меньше режиму денег достанется, тем быстреее он развалится. Я лучше приюту для животных деньги опять пожертвую.В свое время, изучив законодательство, я не пошел в армию (в русскую не иду, а теперешняя армия - филиал русской), бросил университет перед последними экзаменами, чтобы не отрабатывать ( а диктаторское  государство почти 5 лет в меня вбухивало деньги))) ). И, все .что я делал, считаю правильным. Голова рыбы  гниет ускоренными темпами, а мое финансовое положение улучшается))).
0
Зьмiцер / адказаць
22.03.2019 / 14:28
"Многие действительно не платят из идейных соображений. Чем меньше режиму денег достанется, тем быстреее он развалится"
https://nn.by/?c=ar&i=227344

Шчыранькі дзякуй Вам, спадар Chak Ya Sen, за разважлівую рэмарку. Гэта ж так разумна - назло рэжыму пазбавіць апошняга грошыка гарадскія аўтапаркі і тралейбусныя дэпо, бо менавіта ж яны - самае кубло прыгнёту. Удар па ім для рэжыма як удар па янтрам: чыноўнікі, якія, як вядома, пастаянна карыстаюцца грамадскім транспартам, аж зубамі заскрыгочуць. Але гэтага мала. Трэба яшчэ па прыкладзе галоўнай гераіні "Трыдцатага кахання Марыны" Сарокіна красьці па дробязі з крам. Вось тады рэжыму дакладна гамон. Тады самі ведаеце каго будзе круціць як чорта перад экзарцыстам.

0
гоблін / адказаць
23.03.2019 / 10:21
Накакайте под дверь администрации президента, из идейных соображений.. Таки протест!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30