Знайсці
21.03.2019 / 13:1620РусŁacБел

МЗС Расіі вельмі стрымана пракаментавала палеміку Бабіча і Глаза

МЗС Расіі праз тыдзень пракаментавала завочную дыскусію МЗС Беларусі і расійскага пасла Міхаіла Бабіча. Каментар апублікаваны на сайце расійскага ведамства.

«Увага да гэтых пытанняў — цалкам вытлумачальная. Расіянам і беларусам неабыякава, як будуць развівацца адносіны паміж дзвюма саюзнымі краінамі, асабліва на фоне цяперашняй няпростай міжнароднай абстаноўкі, глабальных рызык і выклікаў. З улікам глыбіні і маштабу нашага супрацоўніцтва гэтыя дыскусіі часцяком набываюць эмацыйны характар, часам, на жаль, выходзячы за рамкі дыпламатычнай карэктнасці», — гаворыцца ў каментары. 

«Хацелася б толькі пацвердзіць прынцыповы момант. Беларусь з'яўляецца брацкай краінай, самым надзейным, стратэгічным партнёрам Расіі», — адзначаецца ў паведамленні.

«Зразумела, у расейска-беларускіх адносінах бываюць сюжэты, па якіх ацэнкі і падыходы бакоў не ва ўсім супадаюць. Пры гэтым, аднак, мы заўсёды знаходзілі і знаходзім рашэнні нават самых цяжкіх пытанняў. У вырашальнай ступені гэтаму спрыяе тое, што незалежна ад вастрыні праблемы наш дыялог праходзіць у рамках ўзаемапаважлівага, карэктнага і прафесійнага абмену думкамі, характэрнага для нашых брацкіх краін. Такім ён павінен заставацца і надалей», — звяртае ўвагу МЗС Расіі. 

«Настроеныя на працяг спакойнай рытмічнай працы на дасягненне канкрэтных вынікаў без эмоцый і непатрэбных публічных выплескаў. Разлічваем на такі ж падыход і ад нашых беларускіх сяброў», — рэзюмуе расійскае замежнапалітычнае ведамства.

Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску

МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

Бабіч дзёрзка пракаментаваў заяву беларускага МЗС

МЗС Расіі: Мы маем права разлічваць на больш паважлівае стаўленне да пасла Бабіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930