Знайсці
21.03.2019 / 12:1214РусŁacБел

У Беларусі пачалі выпускаць брытанскі гатунак піва з двухсотгадовай гісторыяй

«Лідскае піва» вывела на беларускі рынак Koronet Light IPA. Папулярны брытанскі гатунак пачалі выпускаць у краіне на рэгулярнай аснове. Навінку ўжо можна адшукаць у буйных крамах. 

Гатунак IPA (India Pale Ale) з'явіўся ў Англіі ў пачатку XIX стагоддзя. Яго варылі для падданых брытанскай кароны, якія служылі ў Індыі і пакутавалі ад недахопу чыстай пітной вады. Піва на Індастан дастаўлялі і раней, але яно часта акіслялася ў працэсе транспарціроўкі. Рашэннем праблемы стала з'яўленне гатунку IPA — больш ахмеленага, які не страчвае смакавых якасцяў падчас мараплаўства.

Koronet Light IPA атрымаў адметную гарчынку і яркі водар, пры гэтым мае больш мяккі смак у параўнанні з іншымі прадстаўнікамі гатунку. У вытворчасці выкарыстоўваецца тэхналогія «dry hopping», калі хмель дадаецца на халоднай стадыі, гэта значыць пасля закісання. Дзякуючы гэтаму яго смак і водар максімальна перадаюцца піву. У якасці асновы выкарыстоўваецца брытанскі гатунак хмелю Target, які дае напою травяны і мандарынавы водары. Дапаўняе купаж амерыканскі Ekuanot, які прыўносіць пах трапічнай садавіны. Солад Pale Ale Malt з ноткамі арэха, акрамя аўтэнтычнага смаку, узмацняе залацістае адценне піва.

«Гатунак IPA ў крафтавой лінейцы «Калекцыя Майстра» карыстаецца папулярнасцю сярод знаўцаў, аднак для масавага спажыўца яго смак можа быць занадта горкім. Таму мы прапануем у лінейцы KORONET новы гатунак LIGHT IPA з паніжаным паказчыкам горычы (24 IBU ў параўнанні з 40 IBU ў «Калекцыя Майстра. IPA») — адзначыла дырэктар па маркетынгу Ірына Капілава. — Мы спадзяёмся, што навінка дазволіць адкрыць для сябе брытанскі гатунак IPA большай колькасці спажыўцоў».

Koronet Light IPA ўяўляе сабой фільтраваны светлы эль мацункам 4,7%. Масавая доля сухіх рэчываў складае 10,6%, а паказчык горычы ў навінцы — 24 IBU. Навінка разліваецца ў брытанскую пінту аб'ёмам 0,568 л, а ўжываць напой рэкамендуецца пры тэмпературы 12 градусаў.

Нагадваем, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930