Знайсці
20.03.2019 / 19:5519РусŁacБел

У Курапатах невядомыя павалілі адразу 14 крыжоў

Чарговы факт вандалізму ў Курапатах зафіксавалі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим» каля народнага мэмарыялу, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сёньня ўбачылі, што паваленыя адразу 14 крыжоў, некаторыя з мэталічнымі ражкамі, — паведаміў сустаршыня БХД Павал Севярынец. — То бок гэта дакладна ня проста праходзілі ўздоўж і нагой пнулі старыя крыжы, а мэтанакіравана павалілі гэтак шмат».

Паводле Севярынца, паваленыя крыжы знаходзяцца кампактна ў двух месцах: паміж рэстарацыяй і мэмарыяльным знакам 6 крыжоў і яшчэ 8 — за крыжом-помнікам Вацлаву Ластоўскаму.

Павал Севярынец не выключае, што гэта была акцыя, скіраваная на паступовае зьнішчэньне ўсіх крыжоў на тэрыторыі Курапацкага лесу.

«Новы парадак — цяпер нават, каб адрамантаваць крыж, патрэбна ўзгадненьне зь мясцовымі ўладамі і міністэрствам культуры. Дык калі гэтак пойдзе — па 14 крыжоў зьнішчаюць адразу — хутка можа нічога і не застацца. Магчыма, гэта нас такім чынам правяраюць, ці не саступім», — сказаў Павал Севярынец.

Паводле актывістаў, у народным мэмарыяле больш за тысячу крыжоў. У лістападзе 2018 году ў Курапатах на ўзвышшы, празваным Галгофаю, усталявалі афіцыйны мэмарыяльны знак, які замовіла Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, а кантралявала працы міністэрства культуры. Знак дагэтуль урачыста не адкрыты.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930