Даслаць навіну
Знайсці
23.03.2019 / 16:46 11

Выбары ва Украіне: два новыя апытанні далі процілеглыя вынікі

Шоўмен Уладзімір Зяленскі і цяперашні прэзідэнт Пятро Парашэнка выходзяць у другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Такія вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў Соцыс і Інстытутам стратэгічных даследаванняў і прагнозаў Янус.

Павялічыць выяву

Зяленскага гатовыя падтрымаць 29,6% украінцаў, якія вызначыліся з выбарам. За Парашэнку гатовыя аддаць свае галасы 19,2% апытаных. За Юлію Цімашэнка гатовыя прагаласаваць 13,8% рэспандэнтаў, за Юрыя Бойку — 10%, за Анатоля Грыцэнку — 9%, за Алега Ляшко — 5,9%.

25,7% з тых, хто пойдзе на выбары, яшчэ не ведаюць, за каго будуць галасаваць.

Павялічыць выяву

Характэрна, што заснавальнікам Соцыс з'яўляецца кіраўнік выбарчай кампаніі Парашэнкі Ігар Грыніў.

У сваю чаргу свежае апытанне, праведзенае цэнтрам «Сацыяльны маніторынг» і Украінскім інстытутам сацыяльных даследаванняў ім. Яроменкі дае іншыя вынікі. Згодна з ім, у другі тур выходзяць Зяленскі і Цімашэнка.

Паводле апытання, сярод тых, хто вызначыўся з выбарам і гатовы ўзяць удзел у галасаванні, Зяленскага гатовыя падтрымаць 29,4% рэспандэнтаў, Цімашэнка 17,2%, Парашэнку — 14,9% украінцаў.

Адзначаецца, што за Анатоля Грыцэнку гатовыя аддаць свой голас 10,7% апытаных, а за Юрыя Бойку — 10,4% рэспандэнтаў.

Таксама паведамляецца, што гатоўнасць узяць удзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах выказалі 82,5% апытаных.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне адбудзецца 31 сакавіка.

0
Ігар / адказаць
23.03.2019 / 22:27
А спісваць частку артыкула з украінскага сайта без пазначэння крыніцы не сорамна? Ладна б фактуру з лічбамі, але вось гэта?
"Примечательно, что основателем Социс является руководитель избирательной кампании Порошенко Игорь Грынив.
https://nn.by/?c=ar&i=227299&lang=ru"
https:
1
не для комментария,а для редакции. / адказаць
24.03.2019 / 12:25
Скорее всего президентом станет Зеленский. 
0
ЛІтвін серамоўскі / адказаць
24.03.2019 / 17:28
Толькі Парашэнка! Бо ўсе другія, хто  да гэтага інакш думае, гэта антыукраінская  прапаганда на карысць расейкаму агрэсару. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30