Знайсці
20.03.2019 / 12:1224РусŁacБел

Як будуць выглядаць новыя цягнікі для мінскага метро ФОТЫ

20 сакавіка на заводзе швейцарскай кампаніі Stadler у Фаніпалі прадставілі першы цягнік для мінскага метро. Футурыстычны дызайн, аўтаматыка, модульныя вагоны і міжвагонныя праходы, гукапаглынальныя матэрыялы — ужо 1 красавіка першы цягнік прыбудзе ў дэпо «Магілёўская», каб прайсці шэраг неабходных тэстаў і выпрабаванняў, піша Еўрарадыё.

Інжынеры кампаніі намагаліся падкрэсліць высокі тэхналагічны ўзровень навінкі і распрацаваць дызайн, які б адразу асацыяваўся з Мінскам і сталічным метрапалітэнам. Колеры «падглядзелі» на гербе сталіцы — блакітны, белы і чырвоны актыўна выкарыстоўваюцца ў элементах новых саставаў.

Уваходныя пляцоўкі вагонаў зрабілі максімальна прасторнымі. Каля дзвярэй жоўтай фарбай абазначана магчымая небяспечная зона. Усе цягнікі маюць у сваёй канструкцыі гукапаглынальныя матэрыялы.

Упершыню ў сталічным метрапалітэне з’явяцца саставы з сучлененымі вагонамі. Цяпер пасажыры могуць перамяшчацца па ўсім цягніку праз шырокія міжвагонныя праходы.

Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі у галаўных вагонах будзе спецыяльная зона для камфортнай перавозкі інвалідаў-калясачнікаў. Перасоўвацца па саставе на вазку таксама будзе магчыма — шырыня праходаў паміж вагонамі гэта дазваляе.

Дзеля зніжэння расходу электраэнергіі і больш пільнага выканання графіку кожны новы цягнік мае «на борце» сістэму аўтакіравання. Яна падказвае машыністу неабходную хуткасць і можа аўтаматычна спыняцца на станцыях. Што праўда, працаваць гэта будзе толькі на станцыях з адмыслова ўсталяванымі бар’ерамі.

І яшчэ адна «разынка» — зарадзіць свой тэлефон ці планшэт можна будзе ў кожным вагоне. Таксама ўсе саставы маюць кандыцыянеры.

Замову на выраб новых саставаў цягнікоў для метрапалітэна Stadler атрымаў у студзені 2017 года. Кантракт падпісаны на пастаўку 10 цягнікоў: 6 чатырохвагонных і 4 пяцівагонных. Ужо ў гэтым годзе плануецца паставіць шэсць саставаў, а апошнія чатыры — у 2020 годзе.

Фота Рамана Пратасевіча, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930